Азербайджанская праваабаронца Лэйла Юнус церпіць здзекі ў турме

2014 2014-09-15T11:15:22+0300 2014-09-15T13:12:42+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/absiervatoryjapaabaroniepravaabaroncau-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў

Тэрміновы зварот - Абсерваторыя 

Новая інфармацыя 
AZE 002/0414 / OBS 031,3 
Адвольныя затрыманні / Адмова ў медыцынскай дапамозе / судовы пераслед 
Азербайджан 
12 верасня 2014 г. 

Жэнева-Парыж

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, сумесная праграма Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT) і Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), атрымала новыя звесткі і просіць вашага тэрміновага ўмяшання ў наступнае становішча ў Азербайджане. 

Новыя звесткі: 

Абсерваторыя атрымала звесткі з вартых даверу крыніцаў пра гвалтоўныя дзеянні ў турме ў дачыненні да Лэйлы Юнус, дырэктара Інстытута міру і дэмакратыі (ІМД) і сябра Генеральнай Асамблеі OMCT. 
Паводле атрыманых звестак, 6 верасня 2014 г. на Лэйлу Юнус напала сукамерніца, якая абражала праваабаронцу славесна і кідалася ў яе посудам. Лэйла Юнус пачала грукаць у дзверы, каб паклікаць на дапамогу. Па прыбыцці ахоўнікаў турмы яна паведаміла пра напад і папрасіла сустрэчы з кіраўніцтвам турмы. Ёй было адказана, што яна зможа сустрэцца з кіраўніцтвам 8 верасня. Пасля працягу абраз, Л. Юнус працягвала грукаць у дзверы, на што праз 25 хвілін прыйшлі тры ахоўнікі і абвінавацілі яе ў стварэнні шуму.
Яе вывелі з камеры для напісання пісьмовых тлумачэнняў. Яна напісала тры старонкі, апісаўшы падзею і папярэднія дзеянні сукамерніцы. Больш за тое, яна папрасіла медыцынскай дапамогі, паколькі блага пачувалася пасля нападу. Аднак яе просьбу не задаволілі.
7 верасня 2014 г. яна мела сустрэчу з маёрам Ягубавым, які абвясціў ёй пра спагнанні за беспрычыннае груканне ў дзверы і стварэнне беспарадкаў у камеры. Не было прынята ніякіх мераў для пакарання сукамерніцы і абароны Лэйлы Юнус.
Як указана ў папярэдніх паведамленнях, Абсерваторыя выказвае сур'ёзныя асцярогі адносна адсутнасці эфектыўнай медыцынскай дапамогі Л. Юнус і яе мужу Арыфу Юнусу, начальніку аддзела канфлікталогіі ІМД, які быў таксама змешчаны пад варту да суда. 
Абсерваторыя заклікае ўлады Азербайджана забяспечыць фізічную і псіхалагічную недатыкальнасць Лэйлы Юнус шляхам прыняцця адпаведных мераў абароны і аказання медыцынскай дапамогі, а таксама неадкладна і безумоўна вызваліць яе, паколькі ўтрыманне яе пад вартай выглядае скіраваным выключна на ўціск яе дзейнасці на фоне ўзмацнення пераследу арганізацый грамадзянскай супольнасці і грамадскіх актывістаў у Азербайджане. 

Даведка: 

Паводле паведамленняў, 28 красавіка 2014 г. Л. Юнус была запрошаная ў якасці сведкі па крымінальнай справе журналіста Рауфа Міркадырава[1] у Следчае ўпраўленне па цяжкіх злачынствах Генеральнай пракуратуры Азербайджана. У той жа вечар яна і яе муж былі затрыманыя ў аэрапорце Баку імя Гейдара Аліева (адкуль яны збіраліся вылецець у Парыж праз Даху), дзе ўлады канфіскавалі ў іх пашпарты, ноўтбук і папяровыя дакументы, адмаўляючы ім у праве сустрэцца з іх адвакатам. У выніку вобшуку кватэры ў тую ж ноч А. Юнус быў шпіталізаваны ў перадінсультным стане. 
На наступную раніцу, 29 красавіка 2014 г., Л. Юнус была дастаўленая ў следчы аддзел па цяжкіх злачынствах Генеральнай пракуратуры і дапытаная на працягу дзевяці гадзін, у тым ліку пра сумесныя праекты ІМД і армянскіх НДА, а таксама яе адносіны з журналістам Раўфам Міркадыравым. Увечары таго ж дня паліцыя абшукала офісы ІМД, а таксама дом Юнусаў, канфіскаваўшы некалькі кампутараў, кніг і друкаваных выданняў. 
За тры месяцы да арышту, Л. Юнус актыўна выступала за вызваленне палітычных зняволеных і супраць арганізацыі еўрапейскіх Алімпійскіх гульняў у Баку. За дзень да арышту, 29 ліпеня 2014 г., яна напісала ліст Прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву, выступаючы супраць арышту многіх крытыкаў яго рэжыму і праваабаронцаў. 
30 ліпеня 2014 г. супрацоўнікі пракуратуры арыштавалі Л. Юнус. Яе абвінавацілі ў “здрадзе” (артыкул 274 Крымінальнага кодэкса), "махлярстве ў буйным памеры" (артыкул (178.3.2), "падробцы дакументаў" (артыкул 320), "ухіленні ад выплаты падаткаў" (артыкул 213), "незаконным прадпрымальніцтве" (артыкул 192) і змясцілі пад варту на тры месяцы. Супраць А. Юнуса былі вылучаныя падобныя абвінавачванні ў “здрадзе” і “махлярстве”, і першапачаткова забаронены выезд, але ён не быў змешчаны пад варту з прычыны стану здароўя. Тым не менш, 5 жніўня 2014 г. суд урэшце вырашыў таксама змясціць яго пад варту на тры месяцы. Дакументы, канфіскаваныя ў красавіку 2014 г., сталі падставай для вылучэння абвінавачванняў супраць Юнусаў. 
Хоць здароўе Л. Юнус пагоршылася падчас зняволення, кіраўніцтва ізалятара ў Курдакханы не дазволіла ёй атрымліваць пасылкі з лекамі, патрэбнымі ў сувязі з дыябетам і захворваннямі нырак. Аднак пасля візіту дэлегатаў Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа (МКЧК) 12 жніўня 2014 г. яна нарэшце атрымала абязбольваючыя ўколы. Тым не менш, яе змяшчэнне ў шпіталь усё яшчэ не дазволенае.
А. Юнус таксама быў арыштаваны 5 жніўня 2014 г. і змешчаны пад варту на тры месяцы. Ён таксама мае вялікую патрэбу ў лячэнні. У красавіку і траўні 2014 г. ён перанёс два сардэчныя ўдары, пасля чаго правёў некалькі тыдняў у шпіталі.

Патрэбныя дзеянні:

Калі ласка, напішыце ўладам Азербайджана, заклікаючы іх: 

І. Гарантаваць пры любых абставінах фізічную і псіхалагічную недатыкальнасць Лэйлы Юнус, Арыфа Юнуса і ўсіх праваабаронцаў Азербайджана; 

II. Перавесці нападніцу з камеры Л. Юнус у іншую і правесці неадкладнае, дбайнае і празрыстае расследаванне вышэйзгаданага нападу з мэтай выяўлення вінаватых ды іх пакарання ў адпаведнасці з законам; 

III. Неадкладна забяспечыць неабходную медыцынскую дапамогу Лэйле Юнус і Арыфу Юнусу, уключаючы лекі і шпіталізацыю; 

IV. Неадкладна і безумоўна вызваліць Лэйлу Юнус і Арыфа Юнуса ад папярэдняга зняволення, як і ўсіх іншых незаконна арыштаваных праваабаронцаў, паколькі іх затрыманне з'яўляецца адвольным і скіраванае выключна на ўціск іх дзейнасці ў галіне правоў чалавека; 

V. Пакласці канец любым відам пераследу - у тым ліку на судовым і следчым узроўнях - супраць Лэйлы Юнус, Арыфа Юнуса, і больш агульна - супраць усіх праваабаронцаў у Азербайджане; 

VI. Прытрымлівацца палажэнняў Дэкларацыі ААН аб праваабаронцах, прынятай Генеральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб'яднаных Нацый 9 снежня 1998 года, у прыватнасці: 

- Артыкула 1, які абвяшчае, што “кожны чалавек мае права, індывідуальна і сумесна з іншымі, заахвочваць і імкнуцца абараняць і ажыццяўляць правы чалавека і асноўныя свабоды на нацыянальным і міжнародным узроўнях”; 
- Артыкула 5, які падкрэслівае права кожнага чалавека ствараць, далучацца і ўдзельнічаць у дзейнасці няўрадавых арганізацый; і 
- Артыкула 12.2, які прадугледжвае, што дзяржава павінна "прымаць усе неабходныя меры для забеспячэння абароны, з дапамогай кампетэнтных органаў, любога, індывідуальна і сумесна з іншымі, ад любога гвалту, пагроз, помсты, дэ-факта або дэ-юрэ, ціску або любых іншых адвольных дзеянняў у сувязі з законным ажыццяўленнем правоў"; 

VII. Забяспечыць у любых абставінах павагу да правоў чалавека і асноўных свабодаў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі ў галіне правоў чалавека і міжнароднымі дамовамі, ратыфікаванымі Азербайджанам. 

Адрасаты: 

· Ільхам Аліеў, Прэзідэнт Рэспублікі Азербайджан, Адміністрацыя Прэзідэнта,19 IstiqlaliyyatSt., BakuAZ1066, Azerbaijan, Fax: (+994) 12 492 06 25, (+994) 412 92 28 68, E-mail: office@pa.gov.azoffi
· Закір Гаралаў, Генеральны пракурор Рэспублікі Азербайджан, пракуратура, 7 вул. Нігара Рафібейлі, Баку, Азербайджан, Факс: (+994) 12 492 06 82(+994) 12 492 26 63, E-mail: z.qaralov@info@
· Эльдар Махмудаў, Міністр нацыянальнай бяспекі, Міністэрства нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Азербайджан, праспект парламента 14, Баку AZ1006, Азербайджан, факс: (+994) 12 493-76-22, E-mail: cpr@mns.
· Раміль Усубаў, Міністр унутраных справаў, Міністэрства унутраных справаў Рэспублікі Азербайджан, Факс: (+994)12 492 45 90
· Эльмар Мамад'яраў, Міністр замежных справаў, Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Азербайджан, E-mail: katiblik@mfa.gov.az
· Фікрат Мамадаў, Міністр Юстыцыі Азербайджана, Праспект Іншаатчылар, 1 Баку, Азербайджан, e-mail: contact@justice.gov.az(+994) 12 430 09 81
· Мурад Н. Наджафбайлы, пасол, geneva@mission.mfa.
· Амбасада Азербайджана ў Бруселі, AvenueMoliere 464, 1050 Brussels, Belgium, Факс: (+32) 2 345 91 85

Калі ласка, напішыце ў дыпламатычную місію або пасольства Азербайджана ў вашай краіне, а таксама ў дыпламатычныя прадстаўніцтвы або пасольствы ЕС у Азербайджане. 

 

[1] Рауф Міркадыраў быў пазбаўлены акрэдытацыі журналіста ў Турцыі без фармальнай падставы, дэпартаваны ў Азербайджан і арыштаваны па прыбыцці ў Баку 19 красавіка 2014 года па абвінавачванні ў шпіянажы на карысць Арменіі. Гэтая працэдура дазваляе пазбегнуць працэса экстрадыцыі і не пакідае магчымасці для абскарджання.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international