Паўла Вінагардава арыштавалі на 15 сутак і аштрафавалі

2014 2014-09-12T20:43:00+0300 2014-09-15T09:45:10+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pavel-vinagradau-1.jpg
Павел Вінаградаў

Павел Вінаградаў

Суд Маскоўскага раёну сталіцы 12 верасьня арыштаваў на 15 сутак актывіста моладзевай ініцыятывы «Зьмена» Паўла Вінаградава за брыдкаслоўе.

Таксама яго пакаралі штрафам у паўтара мільёна рублёў за парушэньне правілаў прэвэнтыўнага нагляду і штрафам у 450 тысяч рублёў за расьпіваньне сьпіртных напояў у грамадзкім месцы.

Паводле сьведак-міліцыянтаў Канцавога і Вярбіцкага, Павал нібыта 11 верасьня піў піва на стадыёне каля пастарунку. Але вядома, што 11 верасьня ён цягам дня знаходзіўся ў пастарунку. Аднак і тут судзьдзя Тацяна Матыль прызнала яго вінаватым. Павал заяўляў адвод судзьдзі, аднак яна яго адхіліла.

Актывіст прызнаў сябе вінаватым толькі ў парушэньні правілаў прэвэнтыўнага нагляду: калі да яго прыйшлі з праверкай міліцыянты, ён выйшаў з дому.

11 верасьня раніцай Павал пайшоў у пастарунак, каб адзначыцца згодна з умовамі прэвэнтыўнага нагляду. Аднак дахаты ён ужо не вярнуўся.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international