“Справу Бяляцкага” збіраюцца выдаць па-польску

2014 2014-09-11T10:21:24+0300 2014-09-11T11:19:43+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sprava-bialiackaga.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота "Нашай нівы".

Фота "Нашай нівы".

Праект “Паляк Можа” (Polak potrafi) выступіў з ініцыятывай збору сродкаў для перакладу і выдання кнігі пра крымінальны пераслед і суд над старшынёй Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесем Бяляцкім на польскую мову.

Сімвал беларускай апазіцыі, абаронца рэпрэсаваных, які змагаўся за абарону правоў чалавека, кіраўнік праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі правёў у няволі больш за 1000 дзён. Улады Беларусі ў выніку палітычна матываванага працэсу асудзілі яго на 4,5 гады турмы строгага рэжыму.
Факт, што Алесь Бяляцкі быў датэрмінова вызвалены, аднак гэта не азначае, што сыстэма ў Беларусі зьмяняецца. Нельга забывацца, што напаткала Бяляцкага і праз што праходзяць штодня палітвязьні ў Беларусі. Таму нашая фундацыя хоча перакласьці на польскую мову кніжку Валерыя Каліноўскага “Справа Бяляцкага”, - паведамляецца на сайце «Інстытута Свабоды».

Заснавальнікі праекта вераць, што "публікацыя кніжкі па-польску будзе нагодай для польскіх чытачоў, каб пазнаёміцца з з лёсам выключнага апазыцыянера, жыццё якога бесперапынна ўвасабляе словы Паўла Сцігая пра тое, што заўжды “належыць стаяць на варце праўды, змагацца за справядлівасць, дамагацца свабоды і падтрымліваць салідарнасць”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international