Бяроза: у правядзенні пікета 8 верасня адмоўлена

2014 2014-09-05T22:59:07+0300 2014-09-05T22:59:07+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/biarozagarvykankamjpg.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бярозаўскія праваабаронцы і грамадскія актывісты атрымалі адмову на правядзенне пікета 8 верасня. Заяўленая мэта пікета: адзначэнне 500-годдзя бітвы пад Воршай - Дня вайсковай славы, а таксама выказванне пратэсту супраць размяшчэння расійскіх вайсковых баз на тэрыторыі Беларусі і наяўнасці палітычных вязняў.

Адмова падпісана намеснікам старшыні Бярозаўскага райвыканкама Яўгенам Тарасюком, распараджэнне аб адмове -- старшынёй райвыкванкама Юрыем Наркевічам.

Адной з прычын адмовы ў правядзенні пікета стала тое, што ў дзень падачы заявы памылкова была дададзена копія дамовы з ЖКГ на пікет з іншай датай -- 25 жніўня. Нягледзячы на тое, што памылка была заяўнікамі выпраўлена, райвыканкам за яе ўхапіўся. Другой прычынай стала адсутнасць дамовы з міліцыяй, хаця райвыканкам мае даручэнне аблвыканкама аб выпраўленні свайго рашэння “Аб парадку правядзення масавых мерапремстваў” згодна з Пастановай Савета міністраў № 207, павдле якой да міліцыі павінен звяртацца па абслугоўванні пікета сам райвыканкам.

Апошнім часам райвыканкам адмовіў праваабаронцам і актывістам у правядзенні пікетаў на 27 ліпеня і 25 жніўня. Але агулам ужо 15 гадоў актывісты не атрымалі ніводнага дазволу на пікет у Бярозе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international