Брэст: экс-кандыдат абскардзіла адмову суда першай інстанцыі распачынаць справу наконт дзеянняў выбарчых камісій

2014 2014-09-03T02:50:22+0300 2014-09-03T02:50:22+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ludmila-dzenisenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Людміла Дзенісенка

Людміла Дзенісенка

Старшыня гарадской арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Людміла Дзенісенка, якая балатавалася ў Брэсцкі гарадскі савет дэпутатаў па выбарчай акрузе №13 падчас мясцовых выбараў у сакавіку 2014 года, накіравала скаргу ў абласны суд.

Такім чынам актывістка партыі “Справядлівы свет” выказала нязгоду з рашэннем суда Ленінскага раёна Брэста, які адмовіўся распачынаць грамадзянскую справу па яе скарзе на неправамерныя дзеянні выбаркамаў і дзяржаўнага органа. “Суддзя раённага суда вынесла вызначэнне аб адмове ва ўзбуджэнні грамадзянскай справы па маёй скарзе, абгрунтаваўшы яго непадведамаснасцю, - распавяла Дзенісенка. - Я лічу гэтыя высновы незаконнымі, і ў сваёй скарзе, накіраванай у абласны суд, узгадваю артыкулы Грамадзянска-працэсуальнага кодэкса, Канстытуцыі Беларусі і прашу адмяніць вызначэнне суддзі Ленінскага раёна Брэста”.

Нагадаем, што праз раённы суд Людміла Дзенісенка спрабавала дамагчыся атрымання спісу выбаршчыкаў участка №44, якія прагаласавалі ў дзень выбараў па месцы свайго жыхарства. З пратаколу гэтай участковай камісіі вынікае, што 23 сакавіка непасрэдна па месцы свайго знаходжання прагаласавала 168 чалавек. На думку Дзенісенкі, за дзень абыйсці такую колькасць дамоў (на выбарчым участку шмат прыватных жылых забудоў) немагчыма, і экс-кандыдат у дэпутаты хоча праверыць: ці сапраўды гэтыя 168 чалавек галасавалі па месцы жыхарства?

Заяву ў раённы суд Дзенісенка падала пасля беспаспяховых зваротаў у Брэсцкую абласную і Брэсцкую гарадскую выбарчыя камісіі з просьбай прадаставіць спіс выбаршчыкаў гэтага ўчастку, хто прагаласаваў па месцы знаходжання, а таксама ў пракуратуру Брэста, каб тая правяла праверку паводле згаданага факта і абавязала адпаведныя органы прадставіць адпаведны спіс. Пасля таго, як з пракуратуры ёй адказалі, што спіс тых, хто галасаваў па месцы жыхарства, знаходзіцца ў адміністрацыі Ленінскага раёна Брэста, Дзенісенка звярнулася туды, але таксама безвынікова. У сваёй скарзе ў суд Ленінскага раёна Брэста былы кандыдат у дэпутаты патрабавала прызнаць адмовы выбаркамаў неправамернымі, бо яны парушаюць частку 4 артыкула 49-1 Выбарчага кодэкса, у адпаведнасці з якой заяўнік мае права знаёміцца з матэрыяламі, звязанымі з разглядам яго зваротаў, а таксама абавязаць адміністрацыю Ленінскага раёна Брэста прадставіць спіс выбаршчыкаў участку №44, хто прагаласаваў па месцы знаходжання, каб азнаёміцца і зрабіць копіі.

“Паглядзім, што адкажуць мне з абласнога суда. Але на дадзены момант я ўсё больш прыходжу да высновы, што час адцягваецца з прычыны таго, каб схаваць магчымую фальсіфікацыю вынікаў выбараў на гэтым участку. Бо праз паўгода пасля правядзення выбараў спісы прагаласаваўшых выбаршчыкаў знішчаюцца”, - заявіла Дзенісенка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international