Пра беларускіх вязняў сумлення ведаюць нават у Афрыцы

2014 2014-09-01T15:15:02+0300 2014-09-01T19:01:34+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rdlogo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кіраўнік “Вясны” Алесь Бяляцкі атрымаў ліст ад юрыстаў з Кейптаўна - заканадаўчай сталіцы Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, якія вітаюць праваабаронцу на волі і працягваюць заклікаць да вызвалення ўсіх вязняў сумлення ў Беларусі.

Пра гэта Алесю Бяляцкаму напісаў кіраўнік юрыдычнай кампаніі Darrolls Attorneys Роланд Дарал.  

“Я так рады атрымаць вестку аб вашым вызваленні! Віншуем вас з вызваленнем! Я па-ранейшаму працягваю заклікаць да вызвалення ўсіх вязняў сумлення ў Беларусі!” – напісаў сп. Дарал па-беларуску.

Нагадаем, нядаўні вязень сумлення Алесь Бяляцкі, кіраўнік ПЦ “Вясна” і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека, быў вызвалены 21 чэрвеня 2014 г. пасля амаль трох гадоў зняволення па палітычна матываваных абвінавачваннях. На сёння ў Беларусі за кратамі застаюцца сямёра палітычных вязняў - Мікалай Статкевіч, Эдуард Лобаў, Мікалай Дзядок, Ігар Аліневіч, Яўген Васьковіч, Арцём Пракапенка і Васіль Парфянкоў. Мікалая Статкевіча і Эдуарда Лобава праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала вязнямі сумлення.   

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international