viasna on patreon

Расул Джафараў: Зварот да міжнароднай супольнасці

2014 2014-08-29T13:23:39+0300 2014-08-29T13:23:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dzhafarau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Расул Джафараў

Расул Джафараў

Зварот азербайджанскага праваабаронцы, грамадскага актывіста Расула Джафарава з СІЗА (следчага ізалятара п.Кюрдаханы) горада Баку. 2 жніўня 2014 года рашэннем суда Расул Джафараў быў заключаны пад варту на тры месяцы, па абвінавачванні ў незаконным прадпрымальніцтве, ухіленні ад выплаты падаткаў і злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі (арт. 192, 213, 308 КК Азербайджана).

Зварот да міжнароднай супольнасці

Спадарства, дарагія сябры!

Я хацеў бы давесці да вашага ведама, што абвінавачванні, вылучаныя супраць мяне, цалкам незаконныя і неабгрунтаваныя. Хтосьці можа спытаць чаму - вось чаму:

• Я быў зарэгістраваны як індывідуальны прадпрымальнік у падатковых органах 25 жніўня 2008 года і атрымаў ідэнтыфікацыйны нумар падаткаплацельшчыка (ІНП). З таго часу дагэтуль я цалкам і своечасова плаціў усе адпаведныя падаткі і ўнёскі на сацыяльнае страхаванне з тых грашовых сродкаў, якія выплочваліся мне за мае паслугі ў рамках тых праектаў, у якіх я ўдзельнічаў. Гэта можна лёгка праверыць, даслаўшы запыт у падатковыя органы.

• Клуб правоў чалавека быў заснаваны ў снежні 2010 года, і на яго ўстаноўчым сходзе я быў ​​абраны старшынёй гэтай арганізацыі. Клуб правоў чалавека неаднаразова звяртаўся ў Міністэрства юстыцыі за рэгістрацыяй, але ў сувязі з неабгрунтаванымі і незаконнымі адмовамі ў дзяржаўнай рэгістрацыі ва ўсе адпаведныя суды Азербайджана былі пададзеныя апеляцыі, і ў цяперашні час справа знаходзіцца на разглядзе ў Еўрапейскім судзе па правах чалавека (ЕКПЧ).

Спробы рэгістрацыі і працэс падачы апеляцый доўжыліся з 2011 па 2013 гады; паколькі заканадаўства ў той перыяд не забараняла дзейнасць незарэгістраваных няўрадавых арганізацый (НДА), мы, як Клуб правоў чалавека, у 2011-2013 гг. рэалізавалі шэраг праектаў. Кожны з гэтых праектаў ажыццяўляўся ў рамках грантавых пагадненняў, якія былі падпісаныя з арганізацыямі-донарамі і якія я добраахвотна прадставіў у Генеральную пракуратуру. Акрамя таго, на момант падпісання гэтых пагадненняў, Міністэрства юстыцыі было праінфармаванае пра гэта адпаведнымі лістамі, накіраванымі ў гэты дзяржаўны орган. Акрамя таго, сродкі па кожным гранце накіроўваліся не сакрэтным або непразрыстым чынам, а паступалі ў выглядзе трансфертаў на банкаўскія рахункі, адкрытыя і даступныя для праваахоўных органаў і іншых адпаведных арганізацый, пры гэтым кожны такі трансферт абазначаўся як «грант». Паколькі Клуб правоў чалавека (КПЧ) не быў зарэгістраваны, то названыя сродкі паступалі на мае банкаўскія рахункі, як старшыні КПЧ. У гэтым выпадку, пра якое незаконнае прадпрымальніцтва ці злоўжыванне службовым становішчам, ці ўхіленні ад выплаты падаткаў можна казаць?

Вас можа здзівіць, у такім выпадку, чаму я быў ​​арыштаваны.

• Давайце звернем увагу на тыя праекты, якімі займаліся следчыя і якія фігуруюць у абвінаваўчым заключэнні:

• Праваабарончая кампанія «Спявайце за дэмакратыю!», звязаная з правядзеннем песеннага конкурсу «Еўрабачанне» - гэта кампанія з серыі «Мастацтва за дэмакратыю», у якой розныя віды мастацтва выкарыстоўваюцца для прасоўвання і абароны правоў чалавека, павышэння яўкі выбаршчыкаў напярэдадні выбараў і гэтак далей.

Аднак, разам з тым, што гэтыя праекты апынуліся ў цэнтры ўвагі мясцовай і міжнароднай грамадскасці, яны сталі тэмай паклёпніцкіх і абразлівых артыкулаў у праўрадавых СМІ, у тым ліку афіцыйнай газеты кіруючай партыі "Ені Азербайджан".

• Урад Азербайджана сцвярджае, усюды і на самым высокім узроўні, што ў Азербайджане няма палітвязняў. Аднак я і мае калегі не спрачаемся, але даказваем, што ў Азербайджане ёсць палітычныя зняволеныя.

• У час сесіі Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы, якая адбылася ў чэрвені 2014 года ў Баку, то бок незадоўга да майго арышту, мы правялі круглы стол на тэму цяжкай сітуацыі з правамі чалавека ў Азербайджане. Я прымаў непасрэдны ўдзел ва ўсім - ад тэхнічных аспектаў да тэматыкі круглага стала (разам з Интыгамам Аліевым, Эмінам Гусейнавым і Рашыдам Гаджылы, якія ў цяперашні час падвяргаюцца пераследу). Я таксама прымаў удзел у арганізацыі флэш-мобу, які нашыя маладыя сябры праводзілі ў дзень выступу Ільхама Аліева. І, нарэшце, у апошнія 2-3 гады ўсе пыталіся паўжартам, напаўсур'ёзна, калі ж я ўсё-такі буду арыштаваны. І вось гэта адбылося, і цяпер я з нецярпеннем чакаю вашай падтрымкі! Дзякую ўсім!

З павагай,
Расул Джафараў

СІЗА (следчы ізалятар) горада Баку (пасёлак Кюрдаханы)

14 жніўня 2014 года

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства