Андрусю Кашэўскаму - 5 сутак арышту за распаўсюд газет

2014 2014-08-27T15:46:53+0300 2014-08-27T15:46:53+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Кастрычніцкага раёна Менска сёння разглядалася адміністратыўная справа актывіста БХД са Смалявічаў Андруся Кашэўскага. Супрацоўнікі транспартнай міліцыі сталіцы склалі на яго два пратаколы, прычым распаўсюд газет, уласна з-за чаго ён і быў затрыманы, палічылі за несанкцыянаванае масавае мерапрыемства (арт.23.34 КаАП). А каб было болей пераканаўча – дадалі яшчэ і дробнае хуліганства (арт. 17.1 КаАП). Справу разглядаў суддзя Аляксандр Сяргей, які палічыў, што віна Кашэўскага даказаная і вынес вырак: 5 сутак арышту.

Ноч да суду актывіст правёў у пастарунку.

Нагадаем, што 26 жніўня ў Менску ў другой палове дня супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста ствараемай партыі БХД са Смалявічаў Андруся Кашэўскага. Ён распаўсюджваў незалежную прэсу, каб зарабіць сабе на жыццё.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international