Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2014 2014-08-26T10:57:24+0300 2014-09-02T10:10:51+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (у летні час) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня" ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.

Анонс выпуску:

“Хроніка пераследу”: справы актывістаў у Нясвіжы і Гомелі – індыкатар стаўлення ўладаў да ўкраінскіх падзеяў; абаронцы Курапатаў зноў збіраюцца ў суд; чым не спадабаўся мытнікам праваабарончы даклад пра дыскрымінацыю і няроўнасць у Беларусі ды іншыя праваабарончыя навіны.      

Падзея тыдня”: затрыманне расійскімі памежнікамі і допыт у ФСБ беларускіх актывістаў, якія 23 жніўня ехалі ў Катынь, каб ушанаваць памяць ахвяраў сталінізму.    

“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: вядомы мастак Мікола Купава - сябра аргкамітэту па арганізацыі фэсту да 500-годдзя "Аршанскай бітвы". Мерапрыемства штогод выклікае жорсткую рэакцыю ўладаў.   

У музычных паўзах - кампазіцыі гурта “Мутнае вока” з кружэлкі “Дзень Незалежнасці”, якая была прэзентаваная на музычным партале Ultra-Music

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international