У ААН падрыхтаваны план гуманітарнай дапамогі Украіне

2014 2014-08-22T22:36:12+0300 2014-08-22T22:36:48+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/valerie_amos.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Намеснік Генсакратара ААН Валеры Амас

Намеснік Генсакратара ААН Валеры Амас

Намеснік Генеральнага сакратара Валеры Амас заклікае бакі канфлікту ва Украіне памятаць пра пакуты мірнага насельніцтва. Падчас візіту ў краіну яна правяла сустрэчы з прадстаўнікамі ўрада і мае намер заўтра адправіцца ў Данецкую вобласць. Паводле яе, у ААН падрыхтавалі папярэдні план дапамогі Украіне.
Каардынатар надзвычайнай дапамогі ААН Валеры Амас сустрэлася 22 жніўня ў Кіеве з прэм'ер-міністрам Украіны, яго намеснікам і шэрагам афіцыйных асобаў. У інтэрв'ю Радыё ААН яна станоўча ацаніла вынікі перамоваў наконт таго, як урад разам з ААН можа задаволіць гуманітарныя патрэбы людзей.
«Відавочна, што гуманітарная сітуацыя ў краіне пагаршаецца даволі хутка. Нам трэба зразумець, як мы можам падтрымаць урад у яго намаганнях па дастаўцы дапамогі 190 тысячам людзей, якія па нашых ацэнак, пакінулі свае дамы», - сказала Валеры Амас.

Яна звярнулася да бакоў канфлікту з заклікам памятаць, што ў сітуацыі ўзброенага супрацьстаяння больш за ўсё пакутуюць простыя людзі. «Калі ласка, не забывайце пра людзей, пра іх трэба думаць у першую чаргу, - сказала Амас. - Я спадзяюся, палітычныя перамовы, якія праходзяць зараз, дапамогуць дамагчыся нейкай паўзы ва ўзброеных дзеяннях і спынення агню».
Заўтра намеснік кіраўніка ААН адправіцца ў Данецкую вобласць, дзе сустрэнецца з ўнутрана перамешчанымі асобамі, уцекачамі ад гвалту.
Каардынатар гуманітарнай дапамогі распавяла, што ў ААН падрыхтавалі план па аказанні гуманітарнай дапамогі ўкраінцам.
«На сённяшні дзень у нас ёсць папярэдні план гуманітарнай дапамогі для Украіны, на які мы запытваем у донараў 33,3 мільёны даляраў. Ён прадугледжвае забеспячэнне гуманітарнай падтрымкі ў шэрагу сфераў, да прыкладу, у галіне водазабеспячэння і санітарыі, забеспячэння жыллём, аховы здароўя і адукацыі», - патлумачыла Валеры Амас. Яна дадала, што калі сітуацыя будзе пагаршацца, гэты план давядзецца перагледзець.
Валеры Амас прабудзе ва Украіне да 24 жніўня, паведамляе Цэнтр навінаў ААН.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international