Магілёўскі аблвыканкам паабяцаў разгледзець зварот Рыгора Кастусёва

2014 2014-08-21T22:13:16+0300 2014-08-21T22:13:16+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/karupc-krugly-stol-kastuseu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскі актывіст са Шклова, намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў 21 жніўня атрымаў ліст з Магілёўскага аблвыканкама. Начальнік аддзела па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб І. М. Філіпава паведаміла Рыгору Кастусёву, што яго зварот, які паступіў у аблвыканкам, даручана разгледзець галоўнаму ўпраўленню ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама сумесна са Шклоўскім райвыканкамам, і праінфармаваць яго па выніках разгляду.

Нагадаем, што 11 жніўня Рыгор Кастусёў перадаў у Магілёскі аблвыканкам свой пісьмовы зварот на імя старшыні аблвыканкама Пятра Рудніка з прапановамі аб размяшчэнні на будынку Шклоўскай гарадской ратушы шыльды з інфармацыяй аб важных гістарычных падзеях у жыцці Шклова, а таксама з прапановай аб ініцыяванні стварэння свабоднай эканамічнай зоны на тэрыторыі Шклоўскага раёна. У звароце на імя старшыні аблвыканкама Рыгор Кастусёў паведаміў Пятру Рудніку, што ўжо двойчы звяртаўся па гэтым пытанні ў Шклоўскі райвыканкам, аднак ніякага адказу з гэтай дзяржаўнай установы так і не атрымаў.

Таксама 11 жніўня спадар Кастусёў асабіста звярнуўся ў пракуратуру Шклоўскага раёна са скаргай на дзеянні чыноўнікаў мясцовага райвыканкама, якія не выконваюць Закон аб зваротах грамадзян, - шклоўскія чыноўнікі так і не далі ніякага адказу на яго двухразовыя пісьмовыя звароты з прапановамі на імя старшыні Шклоўскага райвыканкама Аляксандра Бойкі.

“У адрозненне ад сваіх шклоўскіх калег, чыноўнікі з магілёўскага аблвыканкама вельмі хутка даслалі мне адказ з інфармацыяй пра тое, што мой зварот ад імя грамадскай ініцыятывы “Шклоўскі магістрат” будзе разгледжаны, і я буду праінфармаваны пра вынікі гэтага разгляду, - распавядае Рыгор Кастусёў. – Застаецца спадзявацца, што чыноўнікі з Магілёўскага аблвыканкама таксама дадуць справядлівую ацэнку дзеянням сваіх шклоўскіх калег, якія двойчы, у парушэнне Закона аб зваротах грамадзян, дазвалялі сабе не адказваць на мае ранейшыя пісьмовыя звароты”.

Па словах Рыгора Кастусёва, ён пакуль не ведае, ці адрэгавала нейкім чынам пракуратура Шклоўскага раёна на яго пісьмовую скаргу на тое, што супрацоўнікі Шклоўскага райвыканкама ігнаруюць выкананне Закона аб зваротах грамадзян, бо пакуль адказу з гэтай установы не атрымліваў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international