АБСЕ: Бяспека журналістаў - асноўная праблема ў сферы СМІ ва Украіне

2014 2014-08-20T16:00:43+0300 2014-08-20T16:01:16+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/osce-ukraine.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дунья Міятавіч 20 жніўня асудзіла нядаўнія напады на прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі ў розных рэгіёнах Украіны.

«Гвалт у дачыненні да журналістаў мае негатыўнае ўздзеянне на грамадства ў цэлым, і з ім нельга мірыцца. Многае яшчэ трэба зрабіць, каб разарваць кола беспакаранасці», - заявіла Міятавіч. «Я заклікаю ўкраінскія ўлады аператыўна і старанна расследаваць гэтыя напады і зрабіць усё магчымае для забеспячэння бяспекі журналістаў».

Паводле наяўных звестак, 15 жніўня група невядомых асобаў знішчылі і гвалтоўна вывезлі намёты на плошчы Незалежнасці ў Кіеве, у якіх знаходзілася студыя струменевага вяшчання тэлекампаніі «Спільно-ТВ». Чальцы здымачнай групы «Спільно-ТВ» Максім Прасолаў і Аляксей Ісаеў падвергліся нападу і атрымалі сур'ёзныя траўмы. Як паведамляецца, журналіст канала «112 Украіна» Юры Бібік быў заблакаваны нападаючымі пры спробе зняць інцыдэнт. Нягледзячы на тое, што была распачатая крымінальная справа па факце хуліганства, паводле некаторых паведамленняў, супрацоўнікі праваахоўных органаў, якія прысутнічалі на месцы злачынства, былі не ў стане зрэагаваць на гэты інцыдэнт.

У ходзе іншага інцыдэнту, які адбыўся 13 жніўня ў Палтаве, на журналіста газеты «Іскра простых людзей» Людмілу Валошыну напаў мэр Палтавы Аляксандр Мамай і яго намеснік Вячаслаў Сцяцэнка падчас асвятлення аўтамабільнай аварыі з удзелам Мамая. Валошына атрымала траўмы, а яе камера была пашкоджаная.

«Калі міліцыя і высокапастаўленыя чыноўнікі спрыяюць пагрозе бяспецы журналістаў замест абароны і аказання ім дапамогі, гэта з'яўляецца непрымальнай і вельмі трывожнай практыкай», - піша Міятавіч у лісце ад 19 жніўня, адрасаваным украінскім уладам.

Прадстаўнік АБСЕ таксама адзначыла больш раннія паведамленні аб парушэннях правоў журналістаў і нападах на СМІ, пра якія таксама паведамлялася ў лісце украінскім уладам ад 13 жніўня:

10 жніўня група асобаў гвалтоўна перашкаджала працы здымачнай групы канала «1 +1» на плошчы Незалежнасці ў Кіеве;

8 жніўня група асобаў перашкаджала працы журналіста Дзмітрыя Шынкарчука і фотажурналіста Станіслава Баранца з інфармацыйнага агенцтва УНН у Міжнародным канферэнц-цэнтры «Украінскі Дом» ў Кіеве. Невядомыя запатрабавалі, каб журналісты выдалілі запісы, а пасля гэтага канфіскавалі іх абсталяванне;

6 жніўня група асобаў здзейсніла напад на рэдакцыю газеты «Моладзь Чаркасчыны» ў Чаркасах, прычыніўшы ёй матэрыяльны ўрон;

5 жніўня на журналіста сайта prestupnosti.net Радмелу Аліеву напала група пратэстуючых падчас мітынгу ў Адэсе;

3 жніўня журналіст навінавага сайта «Погляд з Адэсы» Багдан Асінскі быў паранены падчас сутыкненняў з удзелам супрацоўнікаў праваахоўных органаў у Адэсе;

25 ліпеня група асобаў напала на офіс тэлеканала «Украіна 112» ў Кіеве.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international