Маці расстралянага Паўла Селюна аддалі рэчы сына

2014 2014-08-20T15:21:12+0300 2014-08-20T15:21:12+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sjaljun.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота з дакументаў Паўла Селюна

Фота з дакументаў Паўла Селюна

20 жніўня Тамара Сялюн, маці расстралянага сёлета ў красавіку за забойства дзвюх асоб Паўла Селюна, прыехала ў Гродзенскі абласны суд забраць рэчы сына. Там ёй выдалі некалькі дзясяткаў касет, кампакт-дыскаў, пласцінак, мабільныя тэлефоны і іншыя прадметы, якія належалі Паўлу.

Тамару Сялюн суправаджалі гродзенскія праваабаронцы і журналісты. Жанчынасказала, што ёй было вельмі цяжка псіхалагічна настроіцца на гэты прыезд, але ёй быў дасланы дакумент, што да 1-га верасня гэтага года яна мусіць забраць гэтыя рэчы.

Сітуацыю каментуюць гродзенскія праваабаронцы:

Віктар Сазонаў: “Смяротнае пакаранне – гэта дзікунства, і кожны грамадзянін нашай краіны адказны ў той ці іншай ступені за тое, што яно ўжываецца. Калі, прыкладам, адбудзецца судовая памылка і чалавека расстраляюць памылкова, то кроў нявінна забітага на кожным грамадзяніне той дзяржавы, якая дазваляе сабе забіваць людзей. Мы, як праваабаронцы, павінны прыкласці ўсе намаганні, каб смяротнае пакаранне было найхутчэй адменена”.

Раман Юргель: “Маральна вельмі цяжка не толькі сваякам забітых у выніку нейкага злачынства, але і сваякам асуджаных, тых, каго расстралялі ад імя дзяржавы.Грамадства павінна быць больш гуманным да ўсіх, а дзяржава перадусім павінна на заканадаўчым узроўні ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне, каб не памнажаць нянавісць у грамадстве”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international