Палітзняволены Яўген Васьковіч можа быць пераведзены ў калонію

2014 2014-08-19T10:04:57+0300 2014-08-19T10:05:11+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vasjkovich1.jpg
Яўген Васьковіч

Яўген Васьковіч

Палітзняволены Яўген Васьковіч, які адбывае пакаранне ў турме №4 Магілёва, можа быць зноў пераведзены ў калонію, – не выключае актывіст Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Пракаповіч

 - Ужо ў кастрычніку, калі мы не памыляемся, яго перавядуць назад у калонію, дзе ён змяшчаўся раней, бо ў турме №4 яго перавялі праз “парушэнні”, якія ён нібыта здзейсніў, і статус яго быў зменены на “злоснага парушальніка”, таму яго перавялі ў турму №4 – “крытку” так званую.

Па словах Паўла Пракаповіча, магчымае вяртанне Васьковіча ў калонію звязана з тым, што ў яго скончыўся тэрмін знаходжання ў турме і наўрад ці гэта можна патлумачыць больш мяккім стаўленнем уладаў да палітзняволеных.

Раней Яўген Васьковіч адбываў пакаранне ў калоніі №15 у Магілёве. Ён асуджаны на 7 гадоў зняволення за тое, што ў знак пратэсту супраць палітычных рэпрэсіяў кінуў бутэльку з так званым кактэйлем Молатава на ганак бабруйскага КДБ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international