Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2014 2014-08-19T09:53:42+0300 2014-08-25T12:19:26+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (у летні час) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня" ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.

Анонс выпуску:

“Хроніка пераследу”: працяг затрыманняў актывістаў “Альтэрнатывы”, новыя факты пераследу незалежных журналістаў і медыя, парушэння свабоды перамяшчэння ды іншыя праваабарончыя навіны.

Падзея тыдня” – гісторыя мінчука-праўдашукальніка Міхаіла Мяхедкі, які звярнуўся са сваёй праблемай у Адміністрацыю прэзідэнта праз што трапіў у Рэспубліканскі цэнтр псіхічнага здароўя ў Навінках. Спадар Мяхедка лічыць, што з псіхбальніцы яго адпусцілі дзякуючы праваабаронцам.            

“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: грамадскі актывіст Ілля Дабратвор пасля адбыцця 14-суткавага арышту распавядае пра сваё загадкавае затрыманне ў мінскім Доме правасуддзя 29 ліпеня і цяжкасці, з якімі сутыкнуўся ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.    

У музычных паўзах - Ніно Катамадзэ. Грузінская джаз-рок выканаўца распавяла парталу TUT.by, што смяротнае пакаранне лічыць заганнай рысай нашай краіны. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international