Ніно Катамадзэ лічыць галоўнай заганай Беларусі смяротнае пакаранне (ВІДЭА)

2014 2014-08-14T16:29:43+0300 2014-08-14T17:35:32+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/nino_katamadze_tut.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грузінская джаз-рок выканаўца Ніно Катамадзэ

Грузінская джаз-рок выканаўца Ніно Катамадзэ

Пра гэта сусветна вядомая грузінская джаз-рок выканаўца, лідэр гурта Inside заявіла TUT.by, распавёўшы, за што любіць Беларусь, а што лічыць негатыўным ў нашай краіне.

«Мне сапраўды вельмі падабаецца Беларусь, падабаецца гэтая агульная энергетыка, таму што тут вельмі спакойна. Гэта раз. І вельмі добрыя вочкі. Гэта два. І вельмі смачна. Гэта тры. Мне здаецца, гэта адно цэлае... А адмоўнае... Я магу сказаць, што ў вас смяротнае пакаранне - гэта адмоўнае. Другое - тое, што ... Я не ведаю пакуль другое і трэцяе адмоўнае...», - сказала Ніно Катамадзэ.

Прыемна адзначыць, што «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» мелі магчымасць пагутарыць з прадстаўніком каманды Inside. Падставай да перапіскі з дырэктарам групы паслужыла сітуацыя, звязаная з выкарыстаннем у дакументальным фільме «Прычына смерці - прочырк» кампазіцыі Movaneba з альбома Red (2010). Стваральнікі фільма палічылі, што магічны голас Ніно Катамадзэ найлепш перадасць глыбокую боль і сутнасць мацярынскай трагедыі Святланы Жук (яе сын быў расстраляны ў 2010 годзе), якая з'яўляецца гераіняй гэтага фільма. Праваабаронцы вельмі ўдзячныя неабыякавым да чужых праблемаў Ніно Катамадзэ і ўсёй камандзе Inside - за іх творчасць і чалавекалюбства.

Ніно Катамадзэ лічыць галоўнай заганай Беларусі смяротнае пакаранне (ВІДЭА)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international