Суддзя Мотыль заявіла актывісту: “Я ведаю, што вы прызнаеце сваю віну”

2014 2014-08-11T12:42:13+0300 2014-08-11T13:05:55+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kieral.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст "Альтэрнатывы" Алег Кераль. Фота: svaboda.org

Актывіст "Альтэрнатывы" Алег Кераль. Фота: svaboda.org

Праваабаронцам сталі вядомыя падрабязнасці таемнага затрымання актывіста “Альтэрнатывы”  Алега Кераля 5 жніўня.

У гэты дзень Алег намерваўся дапамагчы маці Іллі Дабратвора, які адбывае адміністрацыйны арышт у ЦІПе на Акрэсціна, перадаць перадачу. У першай палове дня да ворот ЦІПа, дзе чакаў жанчыну актывіст, пад’ехаў міліцэйскі аўтамабіль, выбеглі некалькі амапаўцаў, якія цалкам безпадстаўна, не тлумачачы прычынаў, схапілі актывіста і, пасадзіўшы ў аўтамабіль, адвезлі ў Маскоўскі РУУС сталіцы. Кераль пры гэтым пазнаў аднаго з супрацоўнікаў міліцыі, які затрымліваў яго і раней, ў траўні гэтага года.

У РУУСе былі складзеныя “традыцыйныя джэнтэльменскія” пратаколы – “дробнае хуліганства” (арт. 17.1 КаАП)  і “непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі” (арт. 23.4 КаАП).

У судзе Маскоўскага раёна справу мусіла разглядаць суддзя Тацяна Мотыль, якая да самага вечара так і не вызвалілася з іншых судовых паседжанняў.

Затым Кераля ізноў адвезлі ў Маскоўскі РУУС, дзе пратакол адміністратыўнага правапарушэння (дробнае хуліганства) быў перапісаны нанава, а другі пратакол аб непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі знік зусім.

6 жніўня суддзя Тацяна Мотыль хутка правяла судовае паседжанне, не дазволіўшы Алегу Кералю выказацца ў судзе па сутнасці справы, каментуючы гэта так: “Я ведаю, што вы прызнаеце сваю віну”.  Гэтак жа хутка абуранаму гэтай цынічнай заявай актывісту была выдадзена загадзя падрыхтаваная пастанова аб адміністратыўным арышце на 10 сутак.

Праваабаронца “Вясны” Наста Лойка мяркуе, што сілавікі ў Маскоўскім раёне Мінска правялі своесаблівую аблаву на актывістаў. За апошнія дні тут былі затрыманыя і цалкам беспадстаўна пакараныя прадпрымальнік Алесь Макаеў, актывісты Ілля Дабратвор і Алег Кераль.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international