Магілёў: аўтастаянка знішчае зялёную зону і дзіцячую пляцоўку

2014 2014-08-08T16:25:13+0300 2014-08-08T16:25:13+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/budoulia..jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Магілёве грамадзяне выступаюць супраць будаўніцтва аўтастаянкі. Ініцыятыўнай групай пад кіраўніцтвам мясцовай пенсіянеркі Тамары Аляксандраўны сабрана 200 подпісаў з ліку мясцовых жыхароў, якія былі высланы магілёўскімі чыноўнікамі.

На дадзены момант рыхтуецца скарга ў санстанцыю з нагоды таго, што забудоўшчык  у раёне д.77 па вуліцы Астроўскага парушае акрэсленую нарматывамі зону адпачынка.

Замест 30 метраў, якія прапісаны нарматывамі паміж аўтастаянкай і жылой зонай, ён пакідае ўсяго 10. Магілёўскія чыноўнікі не ўгледзелі ў гэтым ніякага парушэння і ў адным з апошніх адказаў паведамілі жыхарам, што платная аўтастаянка на 299 машына-месцаў будзе  пабудавана да 1 верасня бягучага года.

З такім рашэннемграмадзяне не згодны, бо новая будоўля цалкам закранае іх інтарэсы – забудоўшчыкам была знішчына зялёная зона, на якой раслі дрэвы і хмызнякі, а таксама разбурана дзіцячая пляцоўка.

Замест знішчанай дзіцячай пляцоўкі нічога новага не паўстала. Акрамя гэтага жыхары наракаюць на тое, што праз перакапаную дарогу немагчыма хадзіць і прайсці з дзецьмі на калясках – забудоўшчык не зрабіў ніякіх аб’яздных ці часова абсталяваных шляхоў.

Тым часам ініцыятыўныя грамадзяне кажуць, што не супраць аўтастаянкі, галоўнае, каб яна была пабудавана ў адпаведнасці с заканадаўствам.

Трэба адзначыць, што побач знаходзіцца яшчэ адна платная аўтастаянка, якая загружана, са словаў мясцовых жыхароў, не больш чым на 50-60% і яны сумняюцца, што новая аўтастаянка будзе рэнтабельнай, бо зараз грамадзяне пакідаюць свае аўтамабілі проста ў дварах.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international