Чыноўніка прыцягнуць да адказнасці за парушэнне закона “Аб звароце грамадзян”

2014 2014-08-08T16:13:14+0300 2014-08-08T16:13:14+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/chynounik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кіраўніцтва “Арматурнага завода” не выконвае закон “Аб звароце грамадзян”. Усе запыты на звароты грамадскага актывіста і работніка прадпрыемства Валадара Цурпанава прыходзяць са спазненнямі, а таксама не на мове звароту.

У сувязі з гэтым Цурпанаў накіраваў скаргу ў Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці, які разабраўшыся ў сітуацыі пастанавіў прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасці вядучага юрыстконсульта ТАА “Арматурны завод” Аўсяннікаву за парушэнне тэрмінаў разгляду зваротаў.

Акрамя таго, на дырэктара прадпрыемства Грынюка пачаты адміністрацыйны працэс за парушэнне закона “Аб зваротах грамадзян” у адпаведнасці з артыкулам 9.13 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь. Яму пагражае штраф ад 4-х да 20-ці базавых велічынь (ад 600 тыс.руб да 3 млн руб).

Валадар Цурпанаў адзначае:

-    Цягам апошняга часу я чатыры разы накіроўваў на яго імя агулам 17 зваротаў на беларускай мове. Кожны раз было некалькі розных скаргаў. Акрамя таго, што амаль усе яны прыйшлі са спазненнямі, дык яны яшчэ прыйшлі і не на мове звароту – пісаў я скаргі па-беларуску, а адказвалі мне на ўсё – па-руску.

Валадар Цурпанаў лічыць, што дырэктар заслугоўвае максімальнага штрафу, бо ў адпаведнасці з логікай парушэнне, якое ён дапусціў, не было адзіным – іх было як мінімум чатыры, калі лічыць па фактах падачы скаргаў і максімум 17, калі лічыць па кожнаму адказу асобна.

Трэба адзначыць, што з Цурпанавым на прадпрыемстве заключана бестэрміновая працоўная дамова і яго ў апошні час за яго грамадзянскую пазіцыю і адстойванне працоўных правоў адміністрацыя прадпрыемства спрабуе выжыць з калектыву.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international