Жыхарам Віцебску ўдалося дамагчыся "амаль цвярозай" зоны адпачынку

2014 2014-08-05T22:39:15+0300 2014-08-05T22:39:15+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-bez-alkagol-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасля масавых зваротаў да гарадскіх уладаў, складання інтэрнэт-петыцый і скаргаў у розныя інстанцыі просьба аматараў актыўнага правядзення часу была задаволена: у зоне адпачынку на набярэжнай Віцьбы больш не прадаюць моцныя спіртовыя напоі.

Гарадскі аб'ект – набярэжная Віцьбы разам з часткай партка імя Фрунзэ - будаваўся найперш для заняткаў спортам і прагулак з дзецьмі, якія цяпер вымушаны назіраць п'яныя кампаніі і слухаць непрыстойную лаянку. Такую кропку гледжання выказалі аўтары інтэрнэт-петыцыі на імя старшыні аблвыканкаму Аляксандра Косінца, і тыя, хто яе падтрымаў.

У звароце вялася размова пра шматлікія харчовыя кропкі, дзе гандлююць моцнымі напоямі. І пра тое, што ў сувязі з празмерным ужываннем алкаголю на тэрыторыі парку рэгулярна назіраецца непрыстойныя паводзіны грамадзян. Звароты ў міліцыю таксама дапамагалі далёка не заўжды, і на тэрыторыі зоны адпачынку ці не штодзённа адбываліся правапарушэнні, якія п.1 арт.17.3 КаАП РБ кваліфікуе як "з'яўленне ў грамадскім месцы ў п'яным выглядзе, які абражае чалавечую годнасць і маральнасць".

У сацыяльнай сетцы "Вконтакте" была створана і адмысловая група "Я за спартыўную і культурную Віцьбу".

Праўда, пасля выступу аматараў актыўнага адпачынку неўзабаве з'явіўся і зварот іх апанентаў: гандляроў харчовых кропак, якіх забарона продажу алкагольных напояў хвалявала перспектывай страціць прыбыткі, а таксама аматараў тых самых напояў, якія прапаноўвалі ролерам і веласіпедыстам падацца кудысьці ў іншае месца, калісуседства з кавярнямі ім не падабаецца…

Віцебскія ўлады паспрабавалі дагадзіць і адным, і другім: у продажы на тэрыторыі зоны адпачынку пакінулі толькі піва. Аматары здаровага ладу жыцця лічаць гэта перамогай, хаця і частковай. Прынамсі, цяпер знізілася рызыка паўтарэння інцыдэнтаў, калі грамадзяне ў падпітым стане ладзілі скандалы і нават спрабавалі біцца з падлеткамі і моладдзю на роліках… Але факт застаецца фактам: упершыню ў гісторыі горада віцябляне самі выступілі з прапановай абмежаваць у Віцебску тэрыторыю, вольную ад алкаголю. Толькі іх просьбу ў поўнай меры так і не задаволілі, хаця паказнікі алкагалізацыі насельніцтва ў Віцебску досыць высокія, і гарадскія ўлады заўжды кажуць, што актыўна працуюць над вырашэннем гэтай праблемы.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international