У Маладэчне нарастае заклапочанасць дзейнасцю незарэгістраваных прарасійскіх арганізацыяў

2014 2014-08-05T14:45:37+0300 2014-08-05T14:55:33+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kapucki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца з Маладэчна Алесь Капуцкі

Праваабаронца з Маладэчна Алесь Капуцкі

У Маладэчне 4 жніўня прайшоў круглы стол з нагоды Дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі, у якім узялі ўдзел мясцовыя праваабаронцы, прадстаўнікі палітычных партыяў, грамадскіх аб’яднанняў і ініцыятываў дэмакратычнай скіраванасці.  

Пра мерапрыемства распавёў адзін з удзельнікаў, праваабаронца Алесь Капуцкі.

Падчас круглага стала яго ўдзельнікі абмеркавалі сітуацыю з правамі чалавека як у краіне ў цэлым, так і на мясцовым узроўні. Гучалі прапановы наконт таго, як больш эфектыўна пашыраць інфармацыю пра палітвязняў праз мясцовы друк і інтэрнэт, у прыватнасці, праз сацыяльныя сеткі. Таксама ўвага была нададзена апошняму інцыдэнту са збіццём экстрэмісцкімі сіламі актывіста руху “Еўрапейская Беларусь” у электрычцы “Мінск-Маладэчна” і абмяркоўваліся магчымыя шляхі супрацьдзеяння пашырэнню такіх з’яваў у грамадстве. У выніку ўдзельнікі круглага стала вырашылі звярнуцца ў праваахоўныя органы з патрабаваннем спынення ў горадзе дзейнасці незарэгістраваных прарасійскіх арганізацыяў экстрэмісцкага толку. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international