«Рок-салідарнасьць»: «Цэнзараў трэба высьмейваць»

2014 2014-07-16T12:46:10+0300 2014-07-16T12:47:50+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/black_list.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кампанія «Рок-салідарнасьць» абвесьціла конкурс творчых працаў, прысвечаны забароненым музыкам, паведамляе партал tuzin.fm.

Арганізатары кампаніі канстатуюць, што «нягледзячы на адносную адлігу, у Беларусі застаюцца забароненыя музыкі». Тут маюцца на ўвазе праблемы, зь якімі апошнім часам сутыкнуліся гурты Pet Nihil і Amaroka. «Мы заклікаем не паддавацца адчаю, а высьмейваць самадурства цэнзараў ад культуры праз народную карыкатурную творчасьць», – вядзецца ў афіцыйным паведамленьні кампаніі.  Фамат працы можа быць які заўгодна –  малюнкі, карыкатуры, вершы, аповеды, песьні, альбо проста цікавая ідэя. Усе ўдзельнікі атрымаюць падарункі ад арганізатараў конкурса (дыскі, майкі, плакаты беларускіх гуртоў), а аўтары лепшых працаў – адмысловыя прызы ў выглядзе абанемэнты на канцэрт беларускіх гуртоў на працягу года.

Дасылаць свае працы можна на мэйл: rok.salidarnasc@gmail.com да канца жніўня.

«Рок-салідарнасьць» – грамадзкая кампанія ў падтрымку рок-музыкаў, якія трапілі ў «чорны спіс». Яна створаная 10 сьнежня 2011 году актывістамі грамадзкіх арганізацый і аматарамі айчыннай рок-музыкі. Актывісты кампаніі інфармуюць насельніцтва пра так званыя «чорныя спісы» і пра забароны канцэртаў, раздаюць дыскі беларускіх выканаўцаў, вядуць перапіску з чыноўнікамі, ладзяць выступы айчынных музыкаў і флэш-мобы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international