Смяротнае пакаранне: "Турэмная графіка" па матывах аповяду выканаўцы (відэа)

2014 2014-07-11T08:56:28+0300 2014-07-11T08:56:28+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smiarotnae-maliunak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як адбываецца выкананне смяротнага прысуду - расстрэл? Пра гэта ведаюць толькі ахвяры і каты. Але расстраляныя ўжо нікому не распавядуць. Пра працэдуру выканання смяротнага пакарання актывістам кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" распавёў Алег Алкаеў, начальнік СІЗА № 1 Мінска ў 1996-2001 гадах, пры ўдзеле якога былі прыведзены ў выкананне 134 расстрэлы. Па матывах аповяду Алега Алкаева Віктар Траццякоў зрабіў відэа з малюнкаў, выкананых у стылі «турэмнай графікі» - малюнкаў зняволеных. 

Алег Алкаеў сцвярджае, што стрэс пры выкананні смяротнага прысуду "нават нямаз чым параўнаць". Ніхто нават не можа ўявіць. Пры першым расстрэлеў кАта ўзнікае "эфект запаволенага часу" і іншыя прыкметы посттраўматычнага сіндрому: 

 

- Час запавольваецца ... Выразна бачыш усё дэталі пісталета і як куля вылятае, як у запаволеных здымках... Я пытаўся ў іншых, яны тое ж самае адчувалі. А потым ужо ўсё нармальна працуе... і пісталет таксама ... Супрацоўнікаў, якіх ўключалі ў групу, нават блізка не падпускалі спачатку - яны з адлегласці ўсе глядзелі. Гэта забойства, а забойства ніколі беспакарана не праходзіць.

Смяротнае пакаранне: "Турэмная графіка" па матывах аповяду выканаўцы (відэа)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international