У судзе Савецкага раёна Гомеля адбыліся «чысткі»

2014 2014-07-07T14:30:44+0300 2014-07-07T14:30:44+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/suddzia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Савецкага раёна Гомеля ў адзін дзень па ўказу прэзідэнта №297 ад 26 чэрвеня застаўся без трох суддзяў, у тым ліку намесніка старшыні. Яшчэ раней, вясной 2014 года, быў затрыманы па падазрэнні ў карупцыйным злачынстве яшчэ адзін намеснік старшыні суда Савецкага раёна Гомеля – Юрый Жораў. Пакуль яго лёс невядомы.

Згодна ж указу прэзідэнту, з фармулёўкай «па ўласным жаданні» вызвалены ад пасады Сяргей Шаўструк, Сяргей Уласаў і намеснік старшыні суда Віктар Купрацэвіч.

Таксама «па ўласнаму жаданню» вызвалены ад пасады суддзя Гомельскага абласнога суда Аляксей Шамехін. Яго калега з Мазыра, намеснік старшыні раённага суда Іван Анташук звольнены з пасады з фармулёўкай «у сувязі са здзяйсненнем учынку, несумяшчальнага са знаходжаннем на дзяржаўнай службе». Які менавіта ўчынак здзейсніў ужо былы суддзя – традыцыйна не паведамляецца.

Дарэчы, былыя суддзі суда Савецкага раёна не раз каралі мясцовых апазіцыянераў суткамі і штрафамі за «брудную лаянку» і «парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства».

Так, у сакавіку 2014 года суддзя Сяргей Шаўструк разглядаў адміністрацыйную справу ў дачыненні актывіста АГП Уладзіміра Шыцікава, які на дазволеным перад выбарамі ў мясцовыя Саветы пікеце трымаў плакат «Пуцінская Расія, ты звар'яцела». Суддзя прызнаў актывіста вінаватым у парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства і пакараў арыштам на 10 сутак. Гэты ж суддзя ў 2011 годзе разглядаў адміністрацыйную справу за «дробнае хуліганства» у дачыненні актывіста кампаніі «Справаводства па-беларуску!» Ігара Случака.

Суддзя Віктар Купрацэвіч у 2011 годзе пакараў арыштам рэгіянальнага лідара АГП Васіля Палякова. Тады ж, восенню 2011 года, суддзя Сяргей Уласаў пакараў арыштам за знойдзеныя ў яго ўлёткі да «Народнага схода» грамадскага актывіста Іллю Міронава. Актывіст спрабаваў абскардзіць рашэнне раённага суду ў абласным, але суддзя Аляксей Шамехін (які зараз таксама звольнены «па ўласнаму жаданню») прызнаў судовую пастанову правамоцнай і не задаволіў скаргу.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international