У Бялыніцкім раёне сустракаюць Аляксандра Лукашэнку міліцыяй і паказухай

2014 2014-07-07T11:27:08+0300 2014-07-07T11:27:08+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/luka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

7 ліпеня Бялыніцкі раён Магілёўскай вобласці наведвае кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка.

Верталёт кіраўніка краіны здзейсніў пасадку ў Бялынічах каля будынка мясцовага ФАКа ў 9-30. Аляксандр Рыгоравіч у Бялыніцкім раёне павінен наведаць цэх па вытворчасці сыроў ААТ “Бабушкина крынка” у Бялынічах, а таксама некаторыя гаспадаркі раёна.

Аўтамабільны картэж прэзідэнты прыбыў у Бялынічы яшчэ раней, дзесьці каля 8 гадзін раніцы 7 ліпеня.

Зараз у Бялынічах практычна на кожным скрыжаванні стаяць супрацоўнікі міліцыі, на многіх вуліцах абмежаваны рух аўтамабільнага транспарта.

Напярэдадні візіта высокага госця Бялыніцкі раён літаральна “вылізвалі”, супрацоўнікі жылкамунгаса, сельскагаспадарчых і бюджэтных арганізацый у выходныя дні працавалі да глубока вечара, наводзячы “парадак” і “паказуху”.

Сёння многія супрацоўнікі дзіцячых садкоў і школ Бялыніцкага раёна, якія знаходзяцца ў адпачынку, атрымалі вусны загад ад чыноўнікаў аддзела адукацыі райвыканкама выйсці на працу і знаходзіцца на сваіх працоўных месцах, “бо можа заехаць прэзідэнт і трэба, каб паўсюль быў парадак”.

Работнікі жывёлагадоўчых ферм і комплексаў атрымалі загад ад свайго кіраўніцтва не трапляцца на вочы высокім гасцям, калі кіраўнік краіны і яго світа вырашаць наведаць які-небудзь з гэтых аб’ектаў.

Многія з бялынічан у прыватных гутарках выказваюць абурэнне тым, што, замест таго, каб азнаёміць Аляксандра Лукашэнка з рэальным станам спраў у Бялыніцкім раёне, чыноўнікі ствараюць “паказуху” і прыхарошваюць рэчаіснасць. Аднак далей нейкіх размоў і абмеркаванняў справа не ідзе, людзі баяцца ў голас сваю грамадзянскую пазіцыю.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international