Бярозаўскія праваабаронцы падалі заяўку на пікет да гадавіны прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі

2014 2014-07-03T12:17:32+0300 2014-07-03T12:17:32+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/suverenitet-deklaracija-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцы Сяржук Русецкі і Тамара Шчапёткіна падалі заяўку на правядзенне пікета да 27 ліпеня, каб нагадаць жыхарам горада Бярозы пра Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі, прынятую 24 гады таму Вярхоўным Саветам.

У пікеце запланаваны ўдзел каля 10 чалавек. Мяркуемае месца правядзення – цэнтральны стадыён горада.

Акрамя як нагадаць жыхарам пра Дэкларацыю, праваабаронцы намераны выказаць пратэст супраць размяшчэння расійскіх ваенных баз на тэрыторыі Беларусі. Яны лічаць іх прысутнасць небяспекай для суверэнітэту краіны. Адной з мэтаў пікету з’яўлецца і выказванне салідарнасці з палітвязнямі і патрабаванне іх вызвалення.

Заявы на абслугоўванне пікета накіраваны ў ЖКГ, бальніцу і РАУС.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international