Бабруйскія прадпрымальнікі другі дзень не выходзяць гандляваць (фота)

2014 2014-07-02T21:37:32+0300 2014-07-02T21:37:32+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/babr-ip-strajk-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Другі дзень запар бабруйскі цэнтральны рынак сустракае пакупнікоў пустымі прылаўкамі. На мінулым тыдні "рэчавікі" масава вывешвалі ля сваіх кропак шыльды з надпісамі "Зніжкі. Распродаж". Зараз ажыўленасць назіраецца толькі на прадуктовых шэрагах пад купалам.

-Сёння на цэнтральным рынку на працу выйшла каля 10 працэнтаў гаспадароў гандлёвых намётаў, - распавядае прадпрымальніца Зінаіда Міхайлаўна. - Але і яны ў асноўным перапісваюць рэшткі тавару, нехта ўжо рыхтуецца да здачы сваіх кропак. Нам давялося напісаць "нулявыя" дэкларацыі для падаткавай інспекцыі, бо працуем у страту сабе. Самі падлічыце: падатак два мільёны, арэнда кропкі каля мільёна. На рэштках тавара гэтыя сумы для нас нерэальныя.

Прадпрымальніца кажа, што ўладальнікі дробных гандлёвых кропак знікнуць, застануцца толькі заможныя бізнэсоўцы. Чым будуць зарабляць сабе на жыццё тыя, што страцяць зараз працу, невядома.

-Гэтымі зменамі ў заканадаўстве людзей пакінулі без працы, яны сыйдуць на хлеб ды соль. Мне не так страшна глядзець у будучыню, бо я пенсіянерка, а што рабіць маладым? Многія нашы дробныя прадпрымальнікі паспелі аформіць жыллёвыя крэдыты, ім зараз хоць вешайся. І працы нідзе няма, на мясцовых прадпрыемствах уразаюць заробкі, ідуць скарачэнні. Я вельмі перажываю за моладзь, - кажа Зінаіда Міхайлаўна.  

Бабруйчанка адзначае, што практычна ўсе гандляры цэнтральнага рынка закупалі тавар у Маскве. А там папросту не выдаюць неабходныя суправаджальныя дакументы. Таму прадпрымальнікі, заціснутыя ўмовамі указа №222, вымушаныя самаліквідавацца.

-Пакупнікі пакуль не ўсвядомілі, што ў нас ёсць нейкія праблемы. Ходзяць тут і пытаюць: "А што здарылася з рынкам?". Мяркую, шмат каму давядзецца распрадаваць рэшткі свайго тавара літаральна "па руках", - каментуе сітуацыю бабруйская прадпрымальніца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international