У Мінюсце – дакументы на рэгістрацыю новай праваабарончай арганізацыі "Пакт"

2014 2014-06-28T15:25:37+0300 2014-06-28T15:43:21+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudalenka-gomel-11.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Л. Судаленка ў Еўрапейскім судзе па правах чалавека. Страсбург

Л. Судаленка ў Еўрапейскім судзе па правах чалавека. Страсбург

  У Міністэрства юстыцыі Беларусі 27 чэрвеня пададзены пакет дакументаў для рэгістрацыі Рэспубліканскага праваабарончага аб'яднання «ПАКТ» (Рух за рэалізацыю Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах). Рашэннем устаноўчага сходу  яго старшынёй абраны доктар юрыдычных навук прафесар Міхаіл Пастухоў, намесніка - Віктар Карняенка, выканаўчым дырэктарам - праваабаронца Леанід Судаленка

 

Ствараемая праваабарончая арганізацыя і яе дзейнасць павінны будуць спрыяць выкананню Рэспублікай Беларусь сваіх міжнародных абавязацельстваў у пытаннях правоў чалавека. Стварэнне такой арганізацыі наспела даўно. Бо Беларусь з'яўляецца адным з лідэраў па звароце грамадзян у ААН аб парушэнні правоў чалавека. На сёння Камітэтам ААН па правах чалавека вынесена амаот 60 рашэнняў па Беларусі, у якіх усталяваны тыя ці іншыя парушэнні грамадзянскіх і палітычных правоў грамадзян Беларусі, аднак ні адно з гэтых рашэнняў так і не выканана кіраўніцтвам нашай краіны.

Па словах Леаніда Судаленкі, «усе пададзеныя дакументы старанна правераныя юрыстамі і экспертамі​, сярод якіх былі і Міхаіл Пастухоў​, і Юрый Чавусаў​, таму падставаў для адмовы ў рэгістрацыі тэарэтычна не мусіць быць. Аднак цікава будзе паглядзець, што калі Мінюст усёткі нам адмовіць, то на якой падставе, хіба што чарнілы ў подпісах будуць не зусім фіялетавыя.

Сама працэдура падачы ўсяго пакета дакументаў, разам з квітанцыямі аб аплаце дзяржаўнага мыта, заняла ў канцэлярыі Мінюста не больш за 5 хвілін. Адказ жа заснавальнікі мусяць атрымаць цягам месяца.

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international