Human Rights Watch: Беларускі праваабаронца на волі

2014 2014-06-24T14:53:05+0300 2014-06-24T14:53:26+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/williamson.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Х’ю Уільямсан, Human Rights Watch. Фота: radioazadlyg.org

Х’ю Уільямсан, Human Rights Watch. Фота: radioazadlyg.org

Алесь Бяляцкі вызвалены пасля трох гадоў турмы

Берлін, 24 чэрвеня 2014 года

21 чэрвеня 2014 года беларускія ўлады вызвалілі аднаго з вядучых праваабаронцаў краіны Алеся Бяляцкага. Бяляцкі правёў амаль тры гады ў турме па палітычна матываваных абвінавачаннях ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.

“Кожны дзень, які Алесь Бяляцкі правёў у турме, быў празмерным”, — сказаў дырэктар аддзела Еўропы і Цэнтральнай Азіі Human Rights Watch Х’ю Уільямсан. Ад самага пачатку гэтая справа не мела нічога агульнага з правасуддзем і была выключна помстай за праваабарончую дзейнасць Бяляцкага”.

Алесь Бяляцкі з’яўляецца віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека і кіраўніком беларускай арганізацыі Праваабарончы цэнтр “Вясна”, якая назірае за выбарамі і аказвае дапамогу палітвязням. У 2003 годзе беларускія ўлады скасавалі рэгістрацыю “Вясны” і з таго часу адмаўлялі арганізацыі ў рэгістрацыі. Алесь Бяляцкі з’яўляецца лаўрэатам шматлікіх міжнародных прэмій у галіне правоў чалавека і быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію міру.

Праваабаронца быў арыштаваны 4 жніўня 2011 года на падставе фіктыўных абвінавачванняў ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Human Rights Watch заявіла, што суд над ім быў паказальным працэсам, поўным працэсуальных парушэнняў. У лістападзе суд прызнаў яго вінаватым і прысудзіў да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі і канфіскацыі ўсёй маёмасці.

“Палітычна матываваны арышт і прысуд Алесю Бяляцкаму сталі крытычнымі для вяршэнства закона, справядлівасці і руху за правы чалавека ў Беларусі”, — сказаў сп. Уільямсан.

У чэрвені 2012 года Рада па правах чалавека ААН прыняла рэзалюцыю па Беларусі, у якой заклікала ўрад неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зняволеных і “неадкладна пакласці канец адвольным затрыманням праваабаронцаў”. Гэтая рэзалюцыя таксама прызначыла эксперта ААН Міклаша Харасці ў якасці спецыяльнага дакладчыка ААН па Беларусі, які мусіў быў фіксаваць і паведамляць Радзе аб парушэннях у Беларусі. Яго мандат быў падоўжаны на наступнай сесіі Рады ў чэрвені 2013 года.

Сп. Харасці падрыхтаваў дзве вельмі крытычныя справаздачы па Беларусі. У дакладзе за 2014 год адзначалася, што парушэнні правоў чалавека ў Беларусі па-ранейшаму носяць “сістэмны і сістэматычны характар” і што цягам апошніх 12 месяцаў адсутнічалі пазітыўныя змены.

Беларускія ўлады адмовіліся прызнаць яго мандат і адмовілі сп. Харасці ў выдачы візы.

На пасяджэнні Рады па правах чалавека ў чэрвені 2014 года яе сябры будуць галасаваць за тое, каб падоўжыць мандат Спецыяльнага дакладчыка яшчэ раз.

“Вызваленне Бяляцкага з’яўляецца пазітыўным крокам, але рэальнасць такая, што законы і палітычныя рашэнні, якія прывялі да яго зняволення, па-ранейшаму існуюць”, — сказаў сп. Уільямсан. “Рада па правах чалавека павінна падоўжыць мандат па Беларусі, пакуль не будуць змененыя рэпрэсіўныя законы, а грамадзянская супольнасць і сродкі масавай інфармацыі не здолеюць працаваць вольна”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international