Мечыслаў Грыб: за злачынствы маньяка Міхасевіча былі асуджаныя 13 чалавек, а адзін - расстраляны (відэа)

2014 2014-06-16T08:50:00+0300 2014-06-16T08:50:39+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gryb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мечыслаў Грыб

Мечыслаў Грыб

Падчас здымак фільма "Прычына смерці - прочырк» актывісты кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» сустрэліся з дзяржаўным і палітычным дзеячом, заслужаным юрыстам Беларусі Мечыславам Грыбам.
 

 Мечыслаў Грыб распавёў пра незваротнась смяротнага пакарання і пра судовыя памылкі, якія немагчыма выправіць пасля ажыццяўлення пакарання:
 - Я 36 гадоў адпрацаваў у органах унутраных спраў. Быў на розных пасадах. І адна з маіх пасад - начальнік упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама. Мне давялося працаваць там у самы складаны час, калі Міхасевіч-маньяк, здзяйсняў свае злачынствы на тэрыторыі Віцебскай вобласці. У ходзе расследавання гэтай справы высветлілі, што за злачынствы, якія Міхасевіч здзейсніў за 15 гадоў, незаконна былі асуджаныя на доўгія тэрміны зняволення 13 чалавек, а адзін з іх, Цярэня, быў расстраляны па прысудзе Віцебскага абласнога суда. Чалавека расстралялі ні за што. І, калі раней я неяк не задумваўся аб смяротнай кары, якая была ў нас на тэрыторыі Савецкага Саюза, то пасля гэтых судовых памылак, якія мне давялося бачыць на свае вочы, я прыйшоў да высновы, што гэта няправільна, не павінен ніхто пазбаўляць чалавека жыцця.


Пра нявыдачу сваякам цела пакаранага Мечыслаў Грыб сказаў:
- Усё гэта ідзе яшчэ з часоў савецкай улады, як там было, так гэта перайшло і ў нашу рэспубліку. Калі ўдумацца, то на сённяшні дзень гэта незразумела, чаму цела расстраляных ня выдаецца родным. Я не ведаю, у якой краіне яшчэ ёсць такія дзікія норавы. Хаця ўсе кажуць, што мы знаходзімся ў цэнтры Еўропы, і геаграфія гэта пацвярджае. А тут нейкае дзікунства страшнае! Чаму гэта робіцца? Я не магу на гэта даць адказ, не магу знайсці яго самога для сябе.
Мечыслаў Грыб падкрэсліў, што смяротнае пакаранне не з'яўляецца эфектыўным для папярэджання новых злачынстваў, бо ў момант здзяйснення злачынства злачынец не думае пра магчымае смяротнае пакаранне. На думку Мечыслава Грыба, галоўнае для пакарання - яго непазбежнасць.

Мечыслаў Грыб: за злачынствы маньяка Міхасевіча былі асуджаныя 13 чалавек, а адзін - расстраляны (відэа)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international