Брэст: чыноўнікі не адказваюць, ці будзе вырашана праблема дрэннага стану дарог

2014 2014-06-13T08:14:46+0300 2014-06-13T08:14:46+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest-daroga-shkola-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Яшчэ сёлета ў красавіку мясцовымі актывістамі БСДП (Грамада) і кампаніі “Гавары праўду!” былі сабраны подпісы пад зваротам у гарвыканкам адносна рамонту ўчастка дарогі, што вядзе да сярэдняй школы №10, а таксама пешаходнага праходу побач з гэтай навучальнай установай.

З двух атрыманых адказаў ад гарадскіх уладаў жыхары Брэста так і не даведаліся, калі вырашыцца «вечная» праблема якасці дарожнага пакрыцця каля СШ № 10. Шматлікія ямы не толькі ствараюць нязручнасць для дзяцей і бацькоў, але і ўяўляюць небяспеку, бо па гэтай дарозе рухаюцца грузавыя машыны, якія дастаўляюць прадукты ў дзіцячы сад №34. Больш таго, ям з’явіліся і на тратуары, што пры недастатковым асвятленні вуліцы можа прывесці да сумных наступстваў.

З атрыманых з гарвыканкама адказаў вынікае, што згаданая дарога знаходзіцца на балансе горада як “бясхозная”, і рамонт яе -- гэта пытанне “спрыяльных умоў надвор'я”. А вось тратуар ад рынку “Юбілейны” да вуліцы Крывашэіна, які вядзе праз школу №10, прыйшоў у непрыдатны стан з-за руху аўтатранспарту. Таму на паседжанні камісіі Брэсцкага гарвыканкама па бяспецы дарожнага руху было вырашана перакрыць рух транспартных сродкаў па тратуары да 1 верасня 2014 года. Аднак ці будзе пры гэтым зроблены рамонт тратуара, які знаходзіцца ў жахлівым стане і на што ў сваім звароце звярталі ўвагу жыхары Брэста, засталося незразумелым.

Адзін з ініцыятатараў збору подпісаў, старшыня Брэсцкай гарадской арганізацыі БСДП (Грамада) і актывіст кампаніі “Гавары праўду!” Ганна Канюс звяртае ўвагу на тое, што перакрыцце гэтага ўчастка дарогі можа выклікаць цяжкасці для праезду спецыянальнай тэхнікі (хуткай дапамогі, выратавальнікаў) да тэрыторыі рынку. “Навошта было ладзіць паседжанне і прымаць рашэнне пра перакрыццё ўжо перакрытага тратуара, але пры гэтым не разглядаць пытанне аб жудасным стане “безгаспадарнай” дарогі побач? Атрыманыя адказы мы плануем абскардзіць у іншых вышэйшых інстанцыях", - паведаміла Канюс.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international