Праваабаронца звярнуўся ў Генпракуратуру з просьбай разабрацца з «лістамі шчасця»

2014 2014-06-10T15:07:35+0300 2014-06-10T15:07:35+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/fotafiksacija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота autobild.by

Фота autobild.by

Фотафіксацыя на дарогах Беларусі ўжо далёка не ў навінку. Уладальнікаў аўто, якія парушылі хуткасны рэжым, фіксуюць з дапамогай дарожных відэакамер, і затым апавяшчаюць пра штраф па пошце «лістамі шчасця». Важна адзначыць, што пры фотафіксацыі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні не складаецца, а адразу выносіцца пастанова аб накладанні адміністрацыйнага спагнання без удзелу асобы, у адносінах да якой вядзецца адміністрацыйны працэс.

Пры гэтым магчымасць абскарджання гэтай пастановы вельмі абмежаваная. Па сутнасці гэта можна зрабіць толькі ў двух выпадках, а менавіта, калі даказаць, што ў момант фіксацыі адміністрацыйнага правапарушэння транспартны сродак не знаходзіўся ў валоданні або ў карыстанні ўласніка, ці да таго моманту выбыў з яе валодання ў выніку проціпраўных дзеянняў іншых асоб.

У пастанове, якое атрымлівае ўласнік ТС у Беларусі, ёсць указанне на дату, час, месца здзяйснення правапарушэння, а таксама на дапушчальную хуткасць руху на дадзеным участку дарогі і хуткасць ТС, якая была зафіксавана працуюць у аўтаматычным рэжыме спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі. Пры гэтым у пастанове ёсць дзве фатаграфіі. Трэба адзначыць, што ў большасці выпадкаў фатаграфіі абсалютна не інфарматыўныя (маюць аналагічны выгляд і часта з дрэнна чытэльнымі нумарнымі знакамі), на гэтых фотаздымках няма ні даты, ні часу, ні месца, ні хуткасці зафіксаванага ТС. Такія фатаграфіі можна зрабіць у любы час, у любым месцы, практычна любым фотаапаратам. Затым прыклаўшы гэтыя фатаграфіі да пастановы, забяспечыць іх любымі дадзенымі аб парушэнні (дата, час, месца, перавышэнне і г.д.). Менавіта адсутнасць на фотаздымках даты, часу, месца і хуткасці зафіксаванага МС можа прывесці да магчымых фальсіфікацый.

Зыходзячы з вышэйвыкладзенага праваабаронца Сяргей Усцінаў лічыць, што улічваючы практычна абсалютную немагчымасць абскарджання названых пастаноў, недапушчальна выкарыстанне такога роду фатаграфій у якасці доказнай базы.

Пры гэтым праваабаронца адзначае, што камеры, якія стаяць на нашых дарогах ўсё-такі фіксуюць на фатаграфіі усю неабходную інфармацыю: дату, час, месца, хуткасць ТС і дапушчальную хуткасць (спасылаючыся на дадзеныя сайта Оnliner.by.

Пры гэтым, да пастаноў аб накладанні адміністрацыйных спагнанняў прыкладваюць толькі фота самой машыны, без якіх-небудзь неабходных дадзеных (месца здзяйснення адміністрацыйнага правапарушэння, дата, час, хуткасць ТС). Такія фота, лічыць Сяргей Усцінаў, не могуць служыць дастатковым доказам.

У сувязі з гэтым, праваабаронца падаў зварот Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь, у якім просіць даць аналіз практыкі, якая склалася вынясення пастаноў аб накладанні адміністрацыйных спагнанняў за перавышэнне хуткасці на падставе двух фатаграфій ТС, якія не ўтрымліваюць ўсёй неабходнай і дастатковай інфармацыі для прызнання ўласніка ТС вінаватым.

«Я не супраць прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці такім чынам, але пры немагчымасці абскарджання такога роду пастаноў трэба ўлічваць асноўны фактар, доказная база пры гэтым павінна быць бездакорная, з рэальнымі інфарматыўнымі фатаграфіямі. Уласнік ТС павінен на фатаграфіі бачыць, калі ён парушыў хуткасны рэжым, у які час, у якім месцы і на колькі была ім перавышана хуткасць. Толькі з такімі фотаздымкамі пастанова аб адміністрацыйным правапарушэнні будзе адпавядаць міжнародным стандартам. Варта адзначыць, што напрыклад у Расіі і Літве такія фатаграфіі маюць усе інфарматыўныя дадзеныя, і ў уласнікаў не ўзнікае пытанняў падобных беларускім кіроўцам», - патлумачыў праваабаронца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international