Cуд над Веранікай Себасцяновіч перанесены на 17 чэрвеня

2014 2014-06-10T13:04:20+0300 2014-06-10T13:04:20+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sebascianivich-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

   Сёння, 10 чэрвеня, у Гродна павінен быў пачацца адміністрацыйны працэс у дачыненні да 83-гадовай актывісткі польскага грамадскага руху Веранікі Себасцяновіч. Да будынку суду Кастрычніцкага раёну сабралася каля двух дзесяткаў чалавек – пераважна гродзенскія незалежныя журналісты, грамадскія актывісты, таксама прыехаў Генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Гродна Анджэй Хадкевіч.

   Аднак працэс так і не пачаўся. Адвакатка Юлія Юргелевіч паведаміла прысутным, што працэс пераносіцца на 10-ю гадзіну 17-га чэрвеня. Рэч у тым, што суддзя Таццяна Гергель толькі выйшла з адпачынку і не паспела дэталёва азнаёміцца з матэрыяламі справы.

   Нагадаем, што пенсіянерку і камбатантку Вераніку Себасцяновіч вінавацяць нібыта за кантрабанду гуманітарнай дапамогі для сябраў ветэранскай арганізацыі – Звязу жаўнераў Арміі Краёвай у Беларусі. Справу ў дачыненні да Себасцяновіч у суд накіравала гарадзенская мытня, якая 2 красавіка бягучага году канфіскавала больш чым 70 скрынак з гуманітарнай дапамогай для ветэранаў АК ад польскай асацыяцыі “Одра-Нёман”. Вераніцы Себасцяновіч пагражае штраф да чатырох з паловай мільёнаў беларускіх рублёў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international