Маці і сястра выкрадзенага палітыка Віктара Ганчара накіравалі міністру юстыцыі ліст у падтрымку “Вясны”. Закрыцьцём гэтай арганізацыі, піша Валянціна Адамаўна Ганчар, “Вы пазбаўляеце магчымасьці атрымліваць падтрымку і дапамогу сям’і майго сына”.

2003 2003-09-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Маці Віктара Ганчара Валянціна Адамаўна і сястра Галіна Іосіфаўна накіравалі ліст міністру юстыцыі, у якім выказалі заклапочанасьць намерам Мінюсту ліквідаваць Праваабарончы цэнтр “Вясна”. У лісьце яны пішуць: “Як Вы ведаеце, мой сын – юрыст і ў яго было шмат сяброў і знаёмых сярод Вашых калег. Але, на жаль, пасьля 16 верасьня 1999 году шмат хто з іх, магчыма, спалохаліся, магчыма, проста не захацелі падтрымаць сям’ю майго сына.
Мы вельмі ўдзячныя праваабарончай арганізацыі “Вясна”, якая працягнула руку дапамогі маёй нявестцы і ўнуку. Нам вельмі шкада, што Вы зьбіраецеся зачыніць гэтую арганізацыю. Гэтым Вы пазбаўляеце магчымасьці атрымліваць дапамогу і падтрымку сям’і майго сына.
Падумайце, перш чым прыняць пасьпешнае рашэньне. Не прычыняйце болі ні сям’і Віктара, ні іншым людзям, якім патрэбная дапамога”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства