Гомельскі журналіст-фрылансер у судзе абскарджвае папярэджанне пракуратуры

2014 2014-05-30T18:11:00+0300 2014-06-04T13:25:43+0300 be

Журналіст-фрылансер, сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Мікалай Бянько з Гомеля звярнуўся ў суд Цэнтральнага раёна Гомеля са скаргай на незаконнасць афіцыйнага папярэджання, вынесенага яму 5 сакавіка першым намеснікам пракурора Гомельскай вобласці Вадзімам Сушчынскім.

Пракуратура звінаваціла Міколу Бянько ў падрыхтоўцы інфармацыйных матэрыялаў без акрэдытацыі для замежнага СМІ – “Беларускага Радыё Рацыя”, які зарэгістраваны на тэрыторыі Польшчы.

Фрылансер спрабаваў абскардзіць афіцыйнае папярэджанне ў пракурора Гомельскай вобласці Сяргея Аземшы і генеральнага пракурора Аляксандра Канюка, але безвынікова.

Начальнік аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб дзяржаўнай бяспецы генеральнай пракуратуры В. Шуляк напісаў у адказе журналісту:

 “Вынесенае ў дачыненні да Вас афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства аб СМІ не ўшчамляе Вашых грамадзянскіх правоў на атрыманне і распаўсюд інфармацыі і не супярэчыць Канстытуцыі і міжнародна-прававым дамовам, названым у Вашым звароце”.

Мікола Бянько, у сваю чаргу, бачыць у неабгрунтаваных папярэджаннях  не што іншае, як запалохванне і перашкоду прафесійнай дзейнасці, за што паводле беларускага заканадаўства таксама прадугледжаная адказнасць, бо кожны грамадзянін Беларусі мае права збіраць і распаўсюджваць інфармацыю.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international