Салігорск: улады арганізуюць штомесячныя суботнікі на будаўніцтве праваслаўнага храма

2014 2014-06-04T07:16:21+0300 2014-06-04T07:16:21+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/saligorsk-hram.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Штомесячныя выплаты на будаўніцтва праваслаўнага комплексу ў Салігорску, якія ў дабраахвтона-прымусовым парадку збіраюць з жыхароў гораду ўжо некалькі гадоў запар, будуць цягнуцца найменш да 1 студзеня 2017 году. Адпаведнае рашэнне было прынята Салігорскім раённым Саветам дэпутатаў яшчэ напрыканцы мінулага года, але шырокай грамадскасці пра гэта стала вядома толькі цяпер.

Хадайніцтва аб працягу фінансавання будаўніцтва Сабора нараджэння Хрыстова мясцовым уладам накіраваў салігорскі протаіерэй Мікалай Розаў. Савет дэпутатаў адрэагаваў падаўжэннем тэрміна дзеяння свайго ранейшага рашэння “Аб правядзенні штомесячных суботнікаў”, паводле якога ў сталіцы шахцёраў ладзіліся татальныя зборы на будаўніцтва храма. Варта адзначыць, што пасля з'яўлення ў 2012 годзе інфармацыі аб нямэтавым выкарыстанні і раскраданні гэтых сродкаў, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Салігорску накіравалі зварот у мясцовы выканкам з патрабаваннем устанавіць грамадскі кантроль за сродкамі на будаўніцтва. Прапаноўвалася стварыць грамадскую рэвізійную камісію, аднак улады насустрач грамадскасці не пайшлі.

Мясцовыя прадстаўнікі Беларускага Хельсінскага Камітэту выказалі сваю занепакоенасць у сувязі з чарговым абвастрэннем сітуацыі вакол так званых дабравольна-прымусовых выплат. Праваабаронцы нагадваюць, што справай дзяржаўных органаў ёсць не наданне прэферэнцый пэўным канфесіям праз прымусовыя ахвяраванні, але забеспячэнне роўнасці паміж імі, спрыянне міжканфесійнаму дыялогу ды гарантаванне грамадзянам права на свабоду думкі, сумлення і рэлігіі. Прадстаўнікі БХК просяць паведмаляць пра ўсе факты прымусу да ўдзелу ў так званых “штомесячных суботніках” ды гатовы надаць усім жадаючым прававую дапамогу з гэтай нагоды.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international