Праваабаронцы папярэджваюць расійскія ўлады пра непазбежныя наступствы палявання за «агентамі»

2014 2014-05-30T15:37:15+0300 2014-05-30T15:37:15+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/miemaryjal-agent.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Надпіс "замежны агент" на будынку Праваабарончага цэнтра "Мемарыял"

Надпіс "замежны агент" на будынку Праваабарончага цэнтра "Мемарыял"

30 траўня Праваабарончы Савет Расіі выступіў з заявай з нагоды імкнення ўладаў паставіць кляймо «замежнага агента» на любой незалежнай грамадскай актыўнасці.

Праз год пасля хвалі пракурорскіх праверак, якія закранулі сотні няўрадавых арганізацый, улады зноў абвастраюць супрацьстаянне з грамадзянскай супольнасцю, адзначаюць праваабаронцы. Няўрадавыя арганізацыі, якія атрымалі пракурорскія "прадстаўленні" і "засцярогі", абскарджваюць вынікі леташніх пракурорскіх праверак у судах. Суды між тым працягваюць выносіць рашэнні супраць праваабарончых арганізацый, патрабуючы "добраахвотна" зарэгістравацца ў якасці "арганізацыі, якая выконвае функцыі замежнага агента". Пракурорскія праверкі аднавіліся ў васьмі расійскіх рэгіёнах. Нарэшце, Дзярждума і Савет Федэрацыі адобрылі новыя папраўкі ў заканадаўства, якія прадугледжваюць прымусовае пазасудовае занясенне ў рэестр "агентаў".

"Абазначэнне "замежны агент" абразлівае для праваабарончых, экалагічных і сацыяльных арганізацый. Іх мэта - дапамагаць людзям, адстойваць агульназначныя прававыя і дэмакратычныя прынцыпы. Гэтым яны служаць і краіне, і народам Расіі. Праваабарончая і прыродаахоўная дзейнасць немагчымая без апеляцыі да ўлады і да грамадскай думкі, без прыцягнення актывістаў да грамадзянскіх кампаніяў.

Кляймо "замежнага агента" ў цяперашняй грамадскай атмасферы ксенафобіі і нянавісці да "Захаду" падрывае саму ідэю грамадзянскага кантролю, паколькі робіць бессэнсоўным любыя публічныя дзеянні няўрадавых арганізацый, і ў першую чаргу - іх звароту да афіцыйных асобаў у інтарэсах людзей і грамадства. З такім кляймом праца праваабарончых арганізацый губляе сэнс, а ў перспектыве непазбежны іх пераследу, аж да ліквідацыі або самароспуску. Вызначэнне "палітычнай дзейнасці", дадзенае Канстытуцыйным судом РФ, неканкрэтнае, дапускае адвольнае і пашыральнае тлумачэнне, дазваляючы аднесці да яе любую грамадзянскую актыўнасць, любое асэнсаванае выказванне.

Агульнавядомыя канфармізм і кіруемасць нашай судовай сістэмы, і спасылкі на магчымасць абароны нашых правоў у судзе гучаць як злы здзек. Гэтыя апасенні ўжо пацвярджаюцца судовай практыкай", - адзначаецца ў заяве.

Сябры Праваабарончага Савета лічаць, што цяперашняя паліцэйская стараннасць ставіць саму ўладу ў недарэчную сітуацыю. "Кляймо "агента" атрымаюць дзесяткі і сотні грамадскіх арганізацый, аўтарытэтных як у расійскіх рэгіёнах, так і ў свеце. У гэтых умовах дыялог улады і грамадства ператвараецца ў размову з "замежнымі агентамі" або ў "размову з самім сабой" на руінах грамадзянскай супольнасці", - папярэджваюць яны.

 

Нагадаем, што на мінулым тыдні, 23 траўня, Замаскварэцкі раённы суд Масквы адмовіў у задавальненні пазову адной з аўтарытэтных арганізацый - Праваабарончаму цэнтру "Мемарыял", які аспрэчваў пракурорскае прадстаўленне, згодна з якім арганізацыя павінна зарэгістравацца ў рэестры "замежных агентаў". ПЦ "Мемарыял" заявіў, што не збіраецца рэгістравацца ў якасці "замежнага агента" і працягне сваю працу, а дадзенае судовае рашэнне будзе абскарджана ў вышэйшай інстанцыі. На цяперашні момант скарга праваабаронцаў знаходзіцца на разглядзе ў Еўрапейскім судзе па правах чалавека.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international