Сяргей Праціраеў - чалавек, які выйшаў з “калідору смерці”

2014 2014-05-30T10:39:11+0300 2014-05-30T10:41:06+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/valadarka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
СІЗА на Валадарцы. Фота Юлі Дарашкевіч

СІЗА на Валадарцы. Фота Юлі Дарашкевіч

Калідор смерці – гэта калідор у турэмных сутарэннях, дзе знаходзяцца камеры смяротнікаў, выхад адтуль адзін – на расстрэл.  І выключэнняў амаль не бывае.

У 1998 годзе ў Праваабарончы цэнтр “Вясна”, які той момант яшчэ меў назву “Вясна -96”, былі перададзеныя лісты, напісаныя ў камеры смяротнікаў на “Валадарцы” і трапілі на волю праз “турэмную пошту”.

Сярод іх быў ліст ад Сяргея Праціраева, датаваны 15.07.1998. Сяргей Праціраеў знаходзіўся ў камеры смяротнікаў ў СІЗА №1 па вуліцы Валадарскага ў Мінску разам з Іванам Фаміным.

У лісце былі вершы пад назвай “Пісьмо, напісанае людзям”, а таксама восем старонак, на якіх падрабязна выкладаліся акалічнасці крымінальнай справы, па якой Сяргей Праціраеў быў асуджаны да вышэйшай меры пакарання.

 

Аўтар ліста сцвярджаў, што яго справа была сфабрыкаваная недобрасумленнымі следчымі, а таксама разважаў пра тое, чаму ў Беларусі існуе смяротнае пакаранне: “Мы, беларусы, часта здзіўляліся фактам незаконна расстраляных па справе маньяка Міхасевіча (“Віцебская справа”). Але сёння людзей працягваюць расстрэльваць, каб паказаць народу, якая ў нас вядзецца барацьба са злачыннасцю. А што будзе далей, калі падобных мне “статыстаў” расстраляюць? Тады будуць страляць звычайных людзей, бо машына беззаконня набірае абароты, і хутка не будзе розніцы каго страляць, як у 1937 годзе”.      

Напачатку 1999 года маці Івана Фаміна паведаміла, што яе сын расстраляны. І з гэтага лагічна вынікала, што расстраляныя і ўсе тыя людзі, якія разам з ім знаходзіліся ў камеры смяротнікаў. 

Але ў красавіку 1999 года ў “Вясну” прыйшоў ліст ад Сяргея Праціраева - ён пісаў з калоніі, якая знаходзілася ў горадзе Глыбокім. Смяротнае пакаранне яму было замененае на пажыццёвае зняволенне. Чаму? Ёсць меркаванне, што менавіта Сяргей Праціраеў з’яўляецца тым адзіным “смяротнікам”, якога памілаваў прэзідэнт.   

Ліст "смяротніка" Сяргея Праціраева ў ПЦ "Вясна"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international