У Магілёве грамадзяне выступаюць супраць чарговага ўшчыльнення

2014 2014-05-28T17:43:31+0300 2014-05-28T17:43:31+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vul.cikockaga-zabudova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На праспекце Дзімітрава сетка крам “Еўраопт” плануе будаўніцтва чарговага гандлёвага аб’екта побач са шматпавярховымі дамамі. Як стала вядома, дзве ініцыятыўныя групы грамадзян незалежна адна ад адной пачалі самастойны збор подпісаў супраць чарговага ушчыльнення.

На думку грамадзян, будаўніцтва чарговай крамы канчаткова знішчыць апошні кавалак зялёнай зоны, на якой размешчана дзіцячая пляцоўка.

“Рашэнне пабудаваць краму сярод іншых шматпавярховых дамоў выклікае адну рэакцыю – абурэнне. Побач знаходзіцца гандлёвы цэнтр “Кантынент”, міні-рынак, а таксама шэраг іншых маленькіх крам. У дварах дамоў не хапае парковак, а шырыня дарог занадта вузкая, каб адначасова размінуцца двум аўтамабілям. Тым больш, што новая крама толькі абвострыць існуючыя праблемы”, - кажа жыхарка дома 72 па пр-це Дзімітрава Ганна.

Паводле грамадзян, пасля будаўніцтва крамы не застанецца і месца для дзіцячай пляцоўкі.

Першая ініцыятыўная група сабрала 30 подпісаў і накіравала іх магілёўскім чыноўнікам. Прыйшоўшы адказ не парадаваў грамадзян – у лісце было напісана, што абвестка аб будаўніцтве крамы была надрукавана ў мясцовай газеце, аднак ніхто не адгукнуўся на яе своечасова, і таму прынята рашэнне аб будаўніцтве крамы.

Тым часам мэтанакіравана ніхто не інфармаваў грамадзян прылеглых дамоў праз абвесткі аб тым, што ў іх двары паўстане новая крама. Таксама ніхто не запрашаў грамадзян прыняць удзел у грамадскіх слуханнях з нагоды чарговага будаўніцтва.

Другая ініцыятыўная група па зборы подпісаў супраць будаўніцтва ў іх двары крамы спадзяецца, што іх подпісы разам з раней дасланымі ўсё ж расставяць кропкі над “і”, і ўлады прыслухаюцца да простых грамадзян.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international