Офіс па правах інвалідаў назваў нездавальняльным безбар'ернае асяроддзе ў Мінску на аб'ектах ЧС па хакеі

2014 2014-05-23T10:56:03+0300 2014-05-23T10:56:33+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ofis_pa_pravah_invalidau-loga.jpg

Валанцёры абследавалі 47 аб'ектаў. У іх ліку спарткомплексы «Мінск-Арэна» і «Чыжоўка-Арэна», цэнтральныя вакзалы і нацыянальны аэрапорт Мінск, хостэлы і гасцініцы, цэнтральныя ўнівермагі і іншыя.

Як паведамілі БелаПАН у арганізацыі, толькі чатыры аб'екты з'яўляюцца даступнымі для людзей з інваліднасцю.

Цэнтральныя вакзалы, нацыянальны аэрапорт Мінск і спартыўныя арэны ў найбольшай ступені забяспечаны элементамі даступнага асяроддзя, адзначылі ў арганізацыі, хоць аб'екты не з'яўляюцца цалкам даступнымі.

У першую чаргу спецыялісты адзначылі адсутнасць на сайце афіцыйнага тураператара ЧС-2014 - РУП « ЦэнтрКурорт» - спецыяльнай інфармацыі аб пражыванні, квітках і прапанаваных экскурсіях для асобаў з асаблівымі патрэбамі.

На сайце аэрапорта створаны спецыялізаваны раздзел для пасажыраў з інваліднасцю, аднак адсутнічаюць гукавыя інфарматары для невідушчых, даведачная інфармацыя на мове Брайля ў інфапунктах, рыфленыя профілі - маршрутызатары, спецыялізаваныя прыбіральні, якія б працавалі, трансферы (таксі) у горад, гатовыя перавозіць пасажыраў з інваліднасцю.

На цэнтральных вакзалах няма дастатковай даступнасці да цягнікоў і аўтобусаў. Таксама адсутнічаюць спецыялізаваныя інфарматары для невідушчых, друкаваная прадукцыя, у тым ліку на мове Брайля. Таксама спецыялісты адзначылі, што касы размешчаны занадта высока.

З-за таго, што інваліды не могуць карыстацца падземным пераходам, яны не могуць прыехаць у «Мінск- Арэну» на грамадскім транспарце.

У «Чыжоўка-Арэне» месцы для заўзятараў на інвалідных калясках уладкаваны пандусам з недапушчальным вуглом нахілу, з недастатковай шырынёй для манеўру на інваліднай калясцы і з недастатковай колькасцю абмежавальных поручняў бяспекі, гаворыцца ў справаздачы.

«Абедзвюм арэнамцалкам не стаеінфармацыйнага суправаджэння для заўзятараў з парушэннем зроку, няма табло з бягучым радком для людзей з парушэннем слыху. Умовы даступнасці арэнаў няпоўныя для людзей з рознымі відамі інваліднасці: спарткомплексы маюць лепшае забеспячэнне даступнасці ў адносінах да асобаў з фізічнымі абмежаваннямі, горшае - для асобаў, якія маюць сэнсарныя парушэнні», - адзначылі ў арганізацыі. У той жа час на арэнах забяспечана работа валанцёраў, якія аказваюць неабходную дапамогу заўзятарам з асаблівымі патрэбамі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international