Паўмеры ад Мінаблаўтатранса для салігорскіх інвалідаў-вазочнікаў

2014 2014-05-22T10:49:37+0300 2014-05-22T11:45:03+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/invalid001.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

ААТ “Мінаблаўтатранс” адрэагавала на просьбу салігорскага праваабаронцы Аляксея Валабуева арганізаваць рух грамадскага транспарту ў сталіцы шахцёраў з улікам аб’ектыўных патрэбаў асоб з абмежаванымі магчымасцям. Аднак сам праваабаронца называе прынятыя транспартнай арганізацыяй меры палавіністымі.

Па выніках разгляду зварота Мінаблаўтатрансам па ўзгадненні з Салігорскім цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва былі вызначаны марштруты, якія будуць абслугоўвацца выключна спецыялізаванымі нізкапольнымі аўтобусамі. Гаворка пра маршруты аўтобусаў №9, якія курсуюць ад рынка “Калгаснага” да санаторыя “Бярозка”, і аўтобусаў №13м, ад КДП “Маладзёжны” да вуліцы “Набярэжнай”. Абслугоўванне дадзеных маршрутаў нізкапольнымі аўтобусамі будзе арганізавана ў дзве змены цягам ўсяго працоўнага часу. З кіроўцамі, замацаванымі за аўтобусамі з сістэмай нахілу кузава, быў праведзены дадатковы інструктаж па правілах карыстання дадзенай сістэмай, гаворыцца ў адказе першага намесніка генеральнага дырэктара Т. М. Магер.

Салігорскія сябра праваабарончай арганізацыі БХК Аляксей Валабуеў вітае такія захады ААТ “Мінаблаўтатранс” што да забеспячэння рэальнай безбар’ернасці навакольнага асяродка для інвалідаў-вазочнікаў у сталіцы шахцёраў, але лічыць іх паўмерамі.

- Безумоўна, можна толькі вітаць той факт, што цяпер на двух гарадскіх маршрутах будуць працаваць выключна нізкапольныя аўтобусы, адмыслова прыстасаваныя для вазочнікаў, - не хавае задавальнення праваабаронца. - Але хацелася б нагадаць, што аўтобусных маршрутаў у Салігорску каля двух дзясяткаў. На жаль, наша просьба зрабіць іх прынамсі часткова даступнымі для вазочнікаў і ўнесці адпаведныя змены ў расклад руху былі праігнараваныя.

Зрэшты, кіраўніцтва ААТ “Мінаблаўтатранс” плануе ажыццяўляць далейшую карэкціроўку дзеючых і арганізацыю новых рэйсаў па гарадскіх маршрутах з выкарыстаннем нізкапольнага транспарту. Па словах намесніка гендырэктара Т. М. Магер, рабіцца гэта будзе па меры паступлення зваротаў ад людзей з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама на падставе інфармацыі Салігорскага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international