Актывістаў вярнулі ў суд і аштрафавалі

2007 2007-06-08T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Моладзевых актывістаў Генадзя Шараха, Зьмітра Лісіенку, Алеся Дзеравянку й Андрэя Данілеўскага затрымалі 6 чэрвеня каля будынку Першамайскага райсуду Віцебску. Яны прыйшлі ў суд, каб падтрымаць Валерыя Шчукіна, якога судзяць паводле крымінальнай справы, і самі апынуліся пад сьледзтвам: іх затрымалі нібыта за правядзеньне несанкцыянаванай акцыі і непадпарадкаваньне міліцыянтам.

Учора а першай гадзіне хлопцаў пачалі судзіць у Віцебскім райсудзе. Разгляд справаў быў ужо перанесены на наступны тыдзень, бо затрыманыя запатрабавалі адвакатаў і сьведкаў. Аднак пасьля таго, як спадароў Шараха, Лісіенку, Дзеравянку й Данілеўскага адпусьцілі з Першамайскага райсуду, па Віцебску іх пачалі шукаць нарады міліцыі, паведамляе “Радыё Свабода”.

Андрэй Данілеўскі яшчэ не паспеў пакінуць адміністрацыйны будынак, калі суддзя Натальля Трацякова вярнула яго ў свой кабінет ды прачытала пастанову. Хлопцу прысудзілі 651 тысячу рублёў штрафу – 20 базавых велічыняў за непадпарадкаваньне міліцыянтам і адну базавую велічыню – за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Без адваката й сьведак асудзілі й Генадзя Шараха – ён атрымаў штраф памерам 31 тысячу рублёў таксама за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

Зьмітра Лісіенку і Алеся Дзеравянку міліцыянты адшукаць і вярнуць у будынак суду ня здолелі. Таму хлопцаў будуць судзіць толькі на наступным тыдні.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international