Суды над затрыманымі ў Віцебску актывістамі перанесеныя на наступны тыдзень

2007 2007-06-07T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Генадзь Шарах, Зьміцер Лісіенка з Менску і жыхары Віцебску Алесь Дзеравянка і Андрэй Данілеўскі запатрабавалі адваката і сьведкаў. Судзьдзя Віцебскага раёну Натальля Трацьцякова задаволіла іхняе хадайніцтва. Хлопцаў адпусьцілі з-пад варты, уручыўшы ім позвы на 11 і 14 чэрвеня.

Генадзь Шарах, Зьміцер Лісіенка, Алесь Дзеравянка і Андрэй Данілеўскі былі затрыманыя ўчора міліцыянтамі нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Яны прыехалі ў Віцебск, каб падтрымаць у судзе Валерыя Шчукіна, паведамляе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства