25 сутак арышту Зміцеру Дашкевічу

2014 2014-04-25T11:29:00+0300 2014-04-25T12:23:26+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dashkevich-syd-2014.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Дашкевіч, Наста Палажанка, Леанід Кулакоў.

Зміцер Дашкевіч, Наста Палажанка, Леанід Кулакоў.

Учора ў Менску, прыкладна ў 22 гадзіны, каля пад’езду дома, быў затрыманы грамадскі актывіст, былы палітвязень Зміцер Дашкевіч.

Супрацоўнікі міліцыі праверылі ягоныя рэчы, а затым адвезлі ў Першамайскі РУУС. Верагодна, што сёння адбудзецца суд і Дашкевіч атрымае адміністрацыйнае пакаранне.

Толькі за тры апошнія дні ў Менску прэвентыўна былі затрыманыя Максім Вінярскі, Ілля Дабратвор, Аляксандр Сцепаненка і Уладзімер Сяргееў.
Праваабаронцы лічаць што гэтыя безпадстаўныя затрыманні звязаныя з правядзеннем традыцыйнага шэсця “Чарнобыльскі шлях”, якое адбудзецца ў суботу. 

Магчыма таксама, што затрыманні звязаныя з візітам у Беларусь прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, запланаванага на 29 красавіка.

***

У судзе Першамайскага раёна пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы Зміцера Дашкевіча. Суддзя - Юрый Гарбатоўскі.

На Дашкевіча складзены два пратаколы: 24.12 (парушэнне правілаў адбывання прэвентыўнага нагляду) і 23.4 (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі).  Зараз чакаюць сведкаў.

 

Сведкамі выступаюць супрацоўнікі міліцыі, якія рабілі затрыманне, -- Мазалеўскі і Руцэвіч В. В.

Сведка Азалевіч засведчыў, што пры затрыманні Дашкевіч супраціўляўся: упіраўся, прысядаў на зямлю. 

Суддзя нават не агучыў цалкам матэрыялы справы.

12-10. Абвешчаны перапынак для вынясення рашэння па справе.

Прысуд - 25 сутак арышту.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international