Літва пацьвердзіла забарону на ўезд для А.Лукашэнкі

2007 2007-06-07T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Урад Літвы завяршыў фармальнасьці адносна візавых санкцыяў супраць кіраўніка Беларусі, якія, фактычна, дзейнічалі і раней, паведамляе Радыё Свабода.

У Літву, як ва ўсе іншыя краіны Эўразьвязу, ня маюць права прыяжджаць каля 70 асобаў зь Беларусі. У ліку непажаданых – кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка, міністры сілавых структураў, генэральны пракурор, кіраўнік КДБ, некаторыя парлямэнтары і чальцы Цэнтральнай выбарчай камісіі. Санкцыі ўведзеныя супраць асобаў, прызнаных адказнымі за фальсыфікацыі ў часе выбараў, парушэньні правоў чалавека і палітычныя рэпрэсіі.

Сёньня ўрад Літвы зацьвердзіў сьпіс непажаданых у краіне асобаў, падрыхтаваны паўтара года таму ААН і Эўразьвязам. У гэтым сьпісе некалькі сотняў афіцыйных асобаў з такіх краінаў, як Узбэкістан, непрызнаная рэспубліка Прыднястроўя, Зімбабвэ, Судан, Лібэрыя, Конга і іншыя.

Што да забароны на ўезд у Літву для некаторых прадстаўнікоў Беларусі, сакратар МЗС Літвы Дэйвідас Матулёніс паведаміў журналістам, што гэта – “фармальная працэдура”, што “гэтыя санкцыі ўжываліся супраць гэтых асобаў і раней, і яны выдатна пра іх ведалі”, так што ён ня думае, што пасьля гэтага дакумэнту могуць пагоршыцца беларуска-літоўскія дачыненьні.

Балтыйскі інфармацыйны партал DELFI сёньня цытуе прэм'ер-міністра Літвы Гедымінаса Кіркіласа, паводле якога “тут няма нічога новага”, “А.Лукашэнка і раней быў у сьпісе непажаданых у Літве асобаў”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international