За бел-чырвона-белыя сцяжкі – арышт на 10 сутак

2014 2014-04-23T12:19:37+0300 2014-04-23T12:22:03+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dabratvor.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілля Дабратвор

Ілля Дабратвор

Суддзя Заводскага раёна Менска Анастасія Асіпчык пакарала арыштам на 10 сутак актывіста Іллю Дабратвора.

Дабратвор быў затрыманы 22 красавіка, калі ён ехаў на ўласным аўтамабілі. Яго спынілі па падазрэнні ва ўгоне аўтамабіля. Супрацоўнікі міліцыі склалі на актывіста два адміністрацыйныя пратаколы: парушэнне артыкула 17.1 КаАП (дробнае хуліганства) і 23.4 (непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі). Ілля вёз у аўтамабілі украінскія і бел-чырвона-белыя сцяжкі, усяго 30 штук.

Сведкамі на працэсе выступілі супрацоўнікі міліцыі Пястрак і Кісялёў.

 Па кожнаму артыкулу было вынесенае пакаранне па 7 сутак арышту, аднак канчаткова, шляхам частковага складання, суддзя Асіпчык пакарала яго арыштам на 10 сутак.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international