Актывіст кампаніі «Гавары праўду» Сяргей Вазняк абскарджвае прысуд

2014 2014-04-15T07:54:37+0300 2014-04-15T07:54:37+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vazniak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Вазняк

Сяргей Вазняк

Менскі гарадскі суд разгледзіць сёння касацыйную скаргу актывіста кампаніі «Гавары праўду» Сяргея Вазняка. 7 сакавіка кандыдата ў дэпутаты Менскага гарадзкога савета па Кальварыйскай выбарчай акрузе № 38 Вазьняка судзьдзя Савецкага раённага суду Менску Марына Фёдарава аштрафавала на 40 базавых велічынь (5 мільёнаў 200 тысяч рублёў) нібыта за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства.
Яшчэ 22 лютага Сяргей Вазьняк павёў перадвыбарчы пікет каля Камароўскага рынку, папярэдне паведаміўшы пра гэта ў
 Менгарвыканкам (як гэтага і патрабуе Выбарчы кодэкс). Ён загадзя апусціў пісьмовае паведамленне ў скрыню гарвыканкама, адмыслова прызначаную для зваротаў і заяваў грамадзян. Але гэты ліст дзіўным чынам знік, што дало падставу для абвінавачвання кандыдата ў арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства.

Довады Вазняка і
 яго абаронцы аб тым, што артыкул 3 закона «Аб масавых мерапрыемствах» рэгламентуе, што яго дзеянне не распаўсюджваецца на правядзенне мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў рамках выбарчых кампаній, суддзёй Фёдаравай былі цалкам  праігнараваныя.  

Вазьняк настойваў на тым, што любыя інцыдэнты, якія адбываюцца ў пэрыяд перадвыбарчай агітацыі, павінны кваліфікавацца ў рамках Выбарчага кодэкса, а не ў рамках заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, і прапаноўваў накіраваць справу на разгляд тэрытарыяльнай выбарчай камісіі.


Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international