Тэрміновы зварот Абсерваторыі з нагоды пацверджання касацыйным судом забароны кнігі Алеся Бяляцкага

2014 2014-04-08T13:41:56+0300 2014-04-08T14:43:30+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/absiervatoryjapaabaroniepravaabaroncau-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў

Тэрміновы зварот – Абсерваторыя

Новыя звесткі
BLR 003 / 0913 / OBS 079
Канфіскацыя дакументаў
Беларусь

Парыж-Жэнева, 3 красавіка 2014 г.

 

Абсерваторыя: Беларусь: Забарона кнігі Алеся Бяляцкага падтрыманая

 

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, сумесная праграма Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), просіць вашага тэрміновага ўмяшання ў наступнае становішча ў Беларусі.

Новыя звесткі:

31 сакавіка 2014 года Гродзенскі абласны суд пацвердзіў у касацыйным разглядзе рашэнне Ашмянскага раённага суда аб забароне кнігі"Асвечаныя Беларушчынай", напісанай сп. Алесем Бяляцкім, старшынём Праваабарончага цэнтра «Вясна» і віцэ-прэзідэнтам FIDH, які адбывае турэмнае зняволенне тэрмінам у 4,5 гадыў сувязі з праваабарончай дзейнасцю.

Паводле паведамленняў, судовай калегіі па грамадзянскіх справах спатрэбілася ўсяго тры хвіліны, каб абвясціць сваё рашэнне, што сведчыць, што рашэнне было падрыхтаванае загадзя. Акрамя таго, суддзя Аляксандр Калеснік, які вёў справу, паводзіў сябе агрэсіўна і не дазволіў заяўніку выказаццаў поўным аб'ёме і давесці свае думкі да суда.

31 сакавіка быў вынесены прысуд па скарзе, пададзенай сябрам ПЦ “Вясна” Таццянай Рэвяка супраць рашэння суда першай інстанцыі 11 лютага 2014 г. (гл. даведкавыя звесткі). Кніга ўяўляе сабой збор літаратурных артыкулаў і нарысаў па беларускаму пісьменству, а таксама мае чатыры творы, напісаныя за кратамі.

Абсерваторыя выказвае сваю занепакоенасць з нагоды пацверджання рашэння аб канфіскацыі асобнікаў кнігі сп. Бяляцкага на надуманых падставах і лічыць гэта сродкам для далейшага абмежавання ягонай праваабарончай дзейнасці.

Даведкавыя звесткі:

3 ліпеня 2013 года ў Таццяны Рэвяка было адабрана 40 асобнікаў кнігі на кантрольна-прапускным пункце беларуска-літоўскай мяжы “Каменны Лог”.

5 ліпеня 2013 года спн. Таццяне Рэвяка было накіраванае паведамленне аб тым, што кіраўнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, справаў моладзі і культуры Гарадзенскага аблвыканкама будзе праводзіць экспертызу кнігі.

15 ліпеня спн. Таццяна Рэвяка даслала хадайніцтва аб прадастаўленні копіі загаду на экспертызу, а таксама звесткак аб кваліфікацыі эксперта(ў), уключаючы ўзровень адукацыі, навуковую ступень, прафесійны вопыт і папярэдні вопыт правядзення такіх экспертызаў, спасылаючыся на артыкул 138 Мытнага кодэкса Мытнага саюза, у адпаведнасці з якім "мытная праверка мае прызначацца мытнымі органамі і праводзіцца мытнымі экспертамі, а таксама экспертамі з іншых упаўнаважаных арганізацый", у той час як экспертам можа быць асоба, якая "мае неабходным вопыт для таго, каб даць экспертнае заключэнне".

З 24 па 30 ліпеня двое навукоўцаў з Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, якія складаюць экспертную камісію, правялі экспертызу, у заключэнні якой было абвешчана, што кніга "можа нанесці шкоду іміджу Рэспублікі Беларусь".

14 жніўня 2013 года спн. Таццяна Рэвяка выказала заклапочанасць Дзяржаўнаму мытнаму камітэту ў сувязі з тым, што па прашэсці 33 дзён пасля прызначэння экспертызы (з 5 ліпеня па 7 жніўня 2013 г.)кіраўнік Ашмянскаймытніўсё яшчэ не ведаў імя эксперта, хаця, паводле часткі 2 артыкула 139 Мытнага кодэкса, перыяд разгляду не можа перавышаць 20 рабочых дзён з даты прадстаўлення экспертных матэрыялаў, і што такія матэрыялы маюць перадавацца эксперту цягам таго ж працоўнага дня.

5 верасня 2013 года спн. Таццяна Рэвяка атрымала высновы экспертнай праверкі, выкананай на загад Ашмянскаймытні, у якіх сцвярджаецца, што кніга сп. Алеся Бяляцкага "можа нанесці шкоду іміджу Рэспублікі Беларусь".

9 верасня 2013 года Дзяржаўны мытны камітэт адказаў, што праверка “распачалася 24 ліпеня 2013 г." і на справе была "завершаная 30 ліпеня 2013 г.".

13 верасня 2013 года спн. Таццяна Рэвяка падала скаргу на імя Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта, заклікаючы яго прызнаць незаконнымі загад на прызначэнне экспертызы і само яе правядзенне.

13 лістапада 2013 г. спн. Таццяна Рэвяка атрымала адказ на сваюскаргу ад Дзяржаўнага мытнага камітэта. Яна абскарджвала парушэнні супрацоўнікаў Ашмянскай мытні падчас прызначэння экспертнай праверкі кнігі.

2 студзеня 2014 года спн. Таццяна Рэвяка атрымала паведамленне ад Ашмянскай мытні, што кнігі маюць быць вывезеныя з Беларусі. Пазней яна атрымала яшчэ адно паведамленне, што кнігі будуць знішчаныя, калі яны не будуць вывезеныя назад да 21 студзеня.

29 студзеня 2014 года было праведзенаепапярэдняе слуханне ў Ашмянскім раённым судзе па пазове спн. Таццяны Рэвяка супраць мясцовых мытнікаў, якія забаранілі ўвоз кнігі "Асвечаныя Беларушчынай". У дзень папярэдняга слухання спн. Рэвяка даведалася, што з 20 лістапада па 9 снежня 2013 года была праведзеная паўторная праверка.

11 лютага 2014 года суддзя Ашмянcкага раённага суда Таццяна Емельяновіч абвясціла прысуд, які забараняе распаўсюд кнігі “Асвечаныя Беларушчынай” на тэрыторыі Беларусі. Спн. Рэвяка падала скаргу на прысуд.

Прапанаваныя дзеянні:

Калі ласка, напішыце беларускім уладам, заклікаючы іх:

I. Адмяніць загад на экспертызу і вярнуць адабраныя кнігі, напісаныя сп. Бяляцкім, сп. Равяка;

II. Пакласці канец любым відам пераследу, у тым ліку на судовым і адміністрацыйным узроўні, у дачыненні да сп. Алеся Бяляцкага, сп. Равякі, а таксама ўсіх іншых праваабаронцаў Беларусі;

III. Выконваць палажэнні Дэкларацыі ААН аб праваабаронцах, прынятай Генеральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб'яднаных Нацый 9 снежня 1998 г., у прыватнасці:
- артыкул 1, які абвяшчае, што "кожны чалавек мае права, індывідуальна і сумесна з іншымі, заахвочваць і імкнуцца абараняць і ажыццяўляць правы чалавека і асноўных свабоды на нацыянальным і міжнародным узроўнях",
- артыкул 6 (б) і (в), у якім гаворыцца, што "кожны чалавек мае права, індывідуальна і сумесна з іншымі [ ...], як гэта прадугледжана ў праваабарончых ды іншых датычных міжнародных дамовах, свабодна публікаваць, перадаваць або распаўсюджваць сярод іншых меркаванні, звесткі і веды аб усіх правах чалавека і асноўных свабодах [ ...], вывучаць, абмяркоўваць, складаць і мець думкі адносна захавання, як у заканадаўстве, так і на практыцы, усіх правоў чалавека і асноўных свабод, і іншыя адпаведныя сродкі, каб прыцягнуць увагу грамадскасці да гэтых пытанняў".
- і артыкул 12.2, які прадугледжвае, што "дзяржава мае прымаць усе неабходныя меры для забеспячэння абароны, з дапамогай кампетэнтных органаў, любога, адзінаасобна і сумесна з іншымі, ад любога гвалту, пагроз, помсты, дэ-факта або дэ-юрэ дыскрымінацыі, ціску або любога іншага адвольнага дзеяння ў сувязі з законным ажыццяўленнем правоў, згаданых у дадзенай Дэкларацыі";

IV.  У любых абставінах хабяспечвайць павагу да правоў чалавека і асноўных свабодаў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі ў галіне правоў чалавека і міжнароднымі прававымі актамі, ратыфікаванымі Рэспублікай Беларуссю.

Адрасаты:

· Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, вул. Карла Маркса 38, 220016 Мінск, Беларусь, Факс: +375 172 26 або +375172 22 38 72, е-mail: contact@president.gov.by
· Генеральны пракурор Аляксандр Канюк, вул. Інтэрнацыянальная, 22, 220050 Мінск, Беларусь, Факс: + 375 17 226 42 52
· Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Алег Сліжэўскі, вул. Калектарная 10, 220004 Мінск, Беларусь, е-mail: kanc@minjust.by
· Старшыня Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Валянцін Сукала, вул. Леніна 28, 220030 Мінск, Беларусь, е-mail: scjustrb@pmrb.gov.by
· Сп. Міхаіл Хвастоў, Пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі пры ААН у Жэневе, 15 AvenueDeLaPaix, 1211 Жэнева 20, Швейцарыя, Факс: +41 22748 24 51. е-mail: mission.belarus@ties.itu.int
· Пасольства Рэспублікі Беларусь у Бруселі, пр-т Мальера 192, 1050 Іксель, Бельгія, Факс: + 32 2 340 02 87, е-mail: embbel@skynet.be

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international