На волю выйшаў палітвязень Мікалай Аўтуховіч

2014 2014-04-08T12:34:00+0300 2014-04-08T08:45:32+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/autuhovich-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Аўтуховіч. Фота "Нашай Нівы".

Мікалай Аўтуховіч. Фота "Нашай Нівы".

У турме яму двойчы прапаноўвалі пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі. Палітвязень адмовіўся, каб не чуць потым здзекі пра сваю "слабасць".

Як паведамляе з месца падзеяў журналіст Еўрарадыё Алесь Пілецкі, з гродзенскай турмы №1 палітвязень выйшаў каля 8-й гадзіны раніцы. Сустракаць яго пад сценамі гродзенскай турмы сабраліся блізкія, палітычныя актывісты і журналісты — агулам каля 30 чалавек.

Аўтуховіч паведаміў, што найперш хоча адпачыць пасля турмы. Аднак яшчэ сёння ён хоча здаць у шпіталі аналізы, каб даведацца пра свой стан здароўя.

Таксама ў бліжэйшых планах экс-палітвязня — высветліць сітуацыю з Саюзам афганцаў і працягнуць працу па яго стварэнні.

Мікалай Аўтуховіч распавёў журналістам, што за час зняволення яму прыйшло 2292 лісты. Прычым апошні з іх аддалі ў дзень вызвалення, 8 красавіка.

Нагадаем, што ваўкавыскі прадпрымальнік правёў за кратамі пяць гадоў. У 2009 годзе Вярхоўны суд прызнаў яго вінаватым ў незаконным захоўванні некалькіх патронаў.

«Еўрапейскае радыё» 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international