Анатоля Санаценку дапыталі ў Следчым камітэце

2014 2014-04-03T09:49:33+0300 2014-04-03T09:49:33+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sanacenka.jpg
Анатоль Санаценка.

Анатоль Санаценка.

1 красавіка адбыўся візіт галоўнага рэдактара«Бобруйского курьера» Анатоля Санаценкі ў Бабруйскі міжраённы аддзел Следчага камітэта.

Кіраўнік газеты быў выкліканы па позве следчым Сяргеям Паддубскім. Як высветлілася – у межах крымінальнай справы, заведзенай па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады).

Галоўным падазраваным па справе праходзіць вядомы бабруйскі блогер Алег Жалноў. Як распавёў службе маніторынгу ГА "БАЖ" Анатоль Санаценка, допыт вёўся карэктна, у рамках крымінальна-працэсуальнага кодэкса. Хоць час ад часу следчы і задаваў наводзячыя пытанні або такія пытанні, якія тычацца непасрэдна асобы самога кіраўніка «БК». На іх Анатоль Санаценка адказваць адмовіўся.

Нагадаем, 7 лютага 2014 года пракуратура г. Бабруйска завяла крымінальную справу па арт. 369 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь “па факце публічнай абразы прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў”.

Нібыта на працягу 2012-2013 гадоў на персанальным сайце “Блог Алега Жалнова” ў інтэрнэце і на іншых рэсурсах невядомай асобай быў апублікаваны шэраг абразлівых матэрыялаў у дачыненні да супрацоўніка міліцыі – маёра ДАІ УУС Бабруйскага гарвыканкама Яўгена Сераштанава.

24 кастрычніка 2013 міліцыя правяла ў кватэры блогера сямігадзінны “агляд месца здарэння”. З кватэры былі вынесеныя ўсе электронныя носьбіты інфармацыі (да гэтага часу іх не аддалі ўладальніку).

Але Следчы камітэт, які праводзіў праверку, крымінальнай справы тады не завёў. Гэта потым зрабіла бабруйская гарадская пракуратура, перадаўшы справу на разгляд таго ж Следчага камітэту.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international